Вы тут

Мемарыяльную дошку кампазітару Алегу Молчану адкрылі ў Мінску


Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар кампазітара Алега Молчана адбылося сёння ў Мінску, перадае БЕЛТА.


Дошка ўстаноўлена па адрасе вул. Ракаўская, 20 на доме, у якім Алег Молчан нарадзіўся і пражыў свае першыя гады. Ідэя таго, якой павінна быць мемарыяльная дошка, належыць удаве кампазітара спявачцы Ірыне Відавай. «Ужо цяпер Алег Молчан становіцца такім жа сімвалам для Мінска, як Шапен для Варшавы, Моцарт для Вены. Лёс не вельмі шмат адвёў яму часу, аднак ён паспеў стварыць многа шэдэўраў, пакінуў вельмі багатую культурную спадчыну. Гэта наша гордасць», — адзначыла яна.

Фота: БЕЛТА.

Задуму ўвасобілі вядомыя беларускія скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў пры ўдзеле Нацыянальнага фонду падтрымкі праваўладальнікаў (Расія) і арганізацыйным садзейнічанні Беларускага саюза музычных дзеячаў, а таксама Міністэрства культуры Мінгарвыканкама.

«Убачыўшы эскіз, які распрацавала Вольга Нячай, зразумеў, што ў ім ёсць патэнцыял і трэба рабіць далей, — расказаў Сяргей Аганаў. — З-за таго што на момант стварэння дошкі я знаходзіўся ў іншай краіне, Вольга рабіла ўсю работу. Я далучаўся ў моманты, калі ёй сапраўды былі неабходны дапамога і падтрымка. Упэўнены, праект удаўся. Дошка кампазітару менавіта на гэтым доме ўжо становіцца часткай будынка і яго гісторыі».

У хуткім часе Вольга Нячай і Сяргей Аганаў таксама будуць рабіць надмагільны помнік Алегу Молчану, які ўстановяць на Усходніх могілках у Мінску.

Выдатны беларускі кампазітар з 1987 года працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пісаў песні і песенныя цыклы для салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, харавых калектываў і вакальных ансамбляў. Міжнароднае прызнанне атрымаў у перыяд супрацоўніцтва з ансамблем «Песняры» і яго мастацкім кіраўніком народным артыстам Беларусі Уладзімірам Мулявіным. Алег Молчан узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ён быў лаўрэатам міжнародных і нацыянальных музычных прэмій і конкурсаў. Пайшоў з жыцця 26 кастрычніка 2019 года ў Жэневе, знаходзячыся на лячэнні анкалагічнага захворвання, з якім змагаўся каля трох гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?