Вы тут

Кіраўнік Мінпрама: Заклікі да забастовак не нанеслі эканамічнага ўрону прадпрыемствам


Заклікі да забастовак не нанеслі эканамічнага ўрону прамысловым прадпрыемствам Беларусі, лічыць міністр прамысловасці Пётр Пархомчык. Пра гэта ён заявіў на БелАЗе, перадае БЕЛТА.


«Абсалютна няма [шкоды для эканомікі прадпрыемстваў]. Прадукцыя выраблялася ў штатным рэжыме і адгружалася спажыўцу», — сказаў Пётр Пархомчык, адказваючы на пытанне пра эканамічныя шкоды прадпрыемствам з-за сённяшніх падзей.

Паводле яго слоў, арганізацыі Міністэрства прамысловасці працуюць у звычайным рэжыме, нягледзячы на пэўныя хваляванні. Ён адзначыў, што ў абедзенны і тэхнічныя перапынкі людзі на прадпрыемствах збіраліся і абмяркоўвалі бягучую сітуацыю.

Пётр Пархомчык распавёў, што з улікам заклікаў да страйкаў у некаторых Telegram-каналах і чатах кіраўнікі прадпрыемстваў напярэдадні выходных правялі гутаркі з калектывамі. Акрамя таго, быў узмоцнены прапускны рэжым на прадпрыемствах. «Таму што асобныя чаты заклікалі да паломкі абсталявання, парушыць нейкія тэхналагічныя працэсы, каб людзі, якія прыйдуць у панядзелак на працу, не змаглі выконваць свае абавязкі», — растлумачыў кіраўнік Мінпрама.

Ён лічыць, што спробы вырашыць пытанне з дапамогай страйку «ніколі не прывядуць да нейкага поспеху, такія ультыматыўныя дзеянні не прыводзяць да дабра».

«Збіраюцца 10, 15, 20 чалавек, робяцца спецыяльныя фатаграфіі і кідаюцца ў сетку, каб сказаць, што завод не працуе, пратэстуе, не выконвае свае абавязацельствы. Закон сёння вельмі жорсткі — чалавек, які не выконвае свае абавязкі, то-бок парушае працоўны распарадак, панясе адказнасць», — падкрэсліў міністр.

Гаворачы аб немэтазгоднасці забастовак, Пётр Пархомчык прывёў у прыклад сітуацыю на БелАЗ, які выконвае буйны кантракт на пастаўку тэхнікі ў Індыю. Гарантыі беларускага банка на выкананне дадзенага кантракта складаюць каля $20 млн.

«Калі заўтра БЕЛАЗ не выканае свае абавязацельствы, будзе прад’яўлена гарантыя і з рахунку БелАЗ будзе спісана $20 млн. Хто ад гэтага выйграе? Давайце спытаем у людзей, якія выходзяць на плошчы, заклікаюць прадпрыемствы не працаваць», — сказаў Пётр Пархомчык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?