Вы тут

Музей бітвы за Днепр прэзентуе праект, прысвечаны 515-й гадавіне першай згадкі Лоева


На выстаўцы «Гісторыя працягам больш за пяць стагоддзяў» можна пазнаёміцца з артэфактамі, знойдзенымі падчас археалагічных экспедыцый па Лоеўскім раёне.


Так, у 2018 годдзе археолагі даследавалі курганны могільнік у вёсцы Мохаў.

Знаходкі з курганоў — фрагменты керамікі, нож, рыбалоўны кручок, шкляныя ўпрыгажэнні — сведчаць аб тым, што пахаванне было зробленае ў Х стагоддзі.

Інвентар іншых курганоў дазваляе аднесці пахаванні да першай паловы — сярэдзіны ІХ стагоддзя. Знойдзеныя на Лоеўшчыне бронзавыя накладкі падобныя да матэрыялаў, якія трапляліся ў Гнёздаве — найбуйнейшым у Еўропе курганным могільніку перыяду фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці, што знаходзіцца ў Смаленскай вобласці.

Трэба сказаць, што гэты год для Музея бітвы за Днепр юбілейны. За трыццаць пяць гадоў супрацоўнікі ўстановы сабралі багата інфармацыі па гісторыі края. Невыпадкова музей уключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кольца Гомельшчыны». Тут ладзяцца разнастайныя выстаўкі, акцыі, кінапрагляды, творчыя сустрэчы з вядомымі жыхарамі раёна.

Загаловак у газеце: Артэфакты сведчаць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.