Вы тут

На падводнай лодцы ў Маскве прэзентавалі кнігі нашага земляка


Мікалая ЧАРКАШЫНА, які нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1946 годзе, добра ведаюць чытачы, з тых, хто цікавяцца ваеннай гісторыяй. Капітан І ранга ў запасе, ён скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, служыў у Ваенна-Марскім Флоце СССР. Актыўна займаўся журналістыкай, мастацкай літаратурай. Дзясяткі кніг М. Чаркашына выдадзены не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах свету.


Мікалай ЧАРКАШЫН з абаронцам Брэсцкай крэпасці Пятром Кацельнікавым.

Днямі ў Маскве на падводнай лодцы Б-396, якую даставілі ў сталіцу Расіі 15 гадоў таму з Палярнага, прайшоў творчы вечар нашага земляка. Мікалай Андрэевіч прэзентаваў свае апошнія кнігі, публікацыі нядаўняга часу, сярод якіх — і аповесць пра Смаргонь, якая пабачыла свет у дзясятым, кастрычніцкім, нумары беларускага літаратурна-мастацкага часопіса «Нёман».

— Дарэчы, адным з камандзіраў Б-396 быў і беларус са Слуцка — капітан І ранга Аляксандр Ішэкаў, — расказвае Мікалай Чаркашын. — Ён зараз у Слуцку і жыве. Мы часта сустракаемся. У свой час нам давялося разам хадзіць у баявыя паходы на лодцы Б-409, калі Саша Ішэкаў быў яшчэ лейтэнантам. Мой сябар-случчанін — адзін з герояў рамана «Сцюдзёны флот». А што да прэзентацыі на Б-396, то лодка зараз стаіць на плаве ў Хімкінскім вадасховішчы. Фактычна яна з'яўляецца музеем. У акумулятарным адсеку абсталявалі актавую залу, у якую на мерапрыемствы заўжды збіраецца да паўсотні чалавек. На лодцы сустракаюся з чытачамі не ўпершыню. Вось і гэтым разам было вельмі цікава, нават шчымліва. Прыпаміналі пра тое, што некалі на падводных лодках служылі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Адзін час нашу Б-409 жартам называлі «Беларускім камсамольцам», таму што шмат служыла беларусаў. А былі і рускія, украінцы, літоўцы, татары, азербайджанцы...

Нядаўна Мікалай Чаркашын скончыў работу над раманам пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Мяркуецца, што кніга будзе выдадзена і ў Мінску.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».