Вы тут

Мудры век Мудраковых


Пётр і Людміла Мудраковы з вёскі Бабічы Чачэрскага раёна мараць пра тое, каб сустрэць разам шасцідзесяцігоддзе свайго сямейнага жыцця, а яно — іх брыльянтавае вяселле — неўзабаве.


На паўвекавы шлюб Пятру Антонавічу і Людміле Сцяпанаўне сельскі Савет падарыў фігурку галубоў — сімвал кахання і вернасці. Сужэнцы шчыра ганарацца такім падарункам, клапатліва захоўваюць яго, як і першую фатаграфію, зробленую адразу пасля вяселля. З названым партрэтам і выявай белых птушак, як з сапраўднымі талісманамі, я вырашыў зрабіць новае фота сямейнай пары. А фонам для здымка стаў малюнак-рэпрадукцыя, які ў свой час Пётр Антонавіч намаляваў на вонкавым баку агароджы. Наогул, сям'я Мудраковых таленавітая: калі Пётр Антонавіч мае здольнасці мастака, яго Людміла — ткачыха ад Бога. З маладосці ткала ручнікі, абрусы і коўдры, вучыла іншых гэтаму рамяству, дваццаць гадоў працавала на Чачэрскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, узначальвала ткацкую брыгаду ў Бабічах, захоўваючы адметную школу вясковых рукадзельніц.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».