Вы тут

У Мазырскім раёне мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі ад аэразолю для хуткага запуску рухавіка


Пра інцыдэнт паведамілі на сайце МНС.


26 кастрычніка ў 19:15 у цэнтр аператыўнага кіравання Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях з прыёмнага пакою ўстановы «Мазырская гарадская бальніца» ад дзяжурнай медсястры паступіла паведамленне аб тым, што ў 18:50 брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў прыёмны пакой установы аховы здароўя з апёкамі быў дастаўлены мужчына.

Верагодней за ўсё падзеі развіваліся наступным чынам. Арыенціровачна ў 18:30 мужчына 1986 г.н. ехаў на асабістым аўтамабілі «Mercedes-Benz Vario» са сваім знаёмым па трасе ад в. Нароўшчызна ў бок аг. Козенкі Мазырскага раёна. У салоне аўтамабіля знаходзіўся металічны балончык аўтамабільнай прысадкі «Хуткі старт» (аэразоль для хуткага запуску рухавіка, аб'ёмам 200 мл) і металічныя ражкі. Падчас руху мужчына наехаў на штучную няроўнасць, у выніку чаго балончык падскочыў і стукнуўся аб металічны ражок. З прычыны ўдару адбылося механічнае пашкоджанне балончыка і далейшае ўзгаранне сумесі, якая знаходзілася ў ім.

У выніку ўзгарання кіроўца атрымаў апёкі твару. Пасажыр, які знаходзіўся побач, не пацярпеў. Кіроўца заглушыў аўтамабіль і выклікаў да месца брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчыну з папярэднім дыягназам «тэрмічныя апёкі», шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Мазырская гарадская бальніца». Падраздзяленні МНС не прыцягваліся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».