Вы тут

Гамяльчанін незаконна завёз у Беларусь 12 легкавых аўто


Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў гомельскія мытнікі ўстанавілі незаконную схему ўвозу 52-гадовым жыхаром г. Гомеля легкавых іншамарак. За два гады грамадзянін завёз з Еўропы на тэрыторыю ЕАЭС 12 транспартных сродкаў. Пра гэта паведамілі на сайце ДМК.


Фота: ДМК.

Незаконная схема заключалася ў тым, што гамяльчанін «прыганяў» легкавушкі замежнай рэгістрацыі пад выглядам зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яшчэ за мяжой грамадзянін відазмяняў ідэнтыфікацыйныя нумары кузаваў аўтамабіляў, каб не выплачваць за увезеныя аўто мытныя плацяжы.

Пры ўездзе на тэрыторыю краіны мытнікам кіроўца прадстаўляў тэхнічны пашпарт на аўтамабіль, VIN якога быў увараны на машыну. Рэгістрацыйныя нумары на аўтамабілі таксама адпавядалі ўказаным у тэхпашпарце.

Падобным чынам грамадзянін завёз праз беларуска-польскую мяжу 12 легкавых аўтамабіляў. У большасці выпадкаў гэта былі дваццацігадовыя іншамаркі Citroenи Opel. У выніку незаконных дзеянняў нанесены ўрон дзяржаве ў памеры 140 тыс. беларускіх рублёў.

Гомельскай мытняй у дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры ўзбуджаная крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 231 КК Рэспублікі Беларусь.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.