Вы тут

Перамір’е зноў парушана: у Нагорным Карабаху працягваюцца баі


Ваенныя ведамствы Азербайджана і Арменіі інфармуюць што абстрэлы ў зоне канфлікту ў Нагорным Карабаху працягваюцца, паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС.


Фота: АзерТАдж.

Мінабароны Азербайджана паведаміла аб абстрэлах ў мінулыя суткі і ноччу армянскімі УС населеных пунктаў паблізу Нагорнага Карабаха. «На працягу дня 26 кастрычніка і ў ноч на 27 кастрычніка армянскія ўзброеныя сілы, не выконваючыя новы рэжым гуманітарнага спынення агню, падвергнулі абстрэлу з розных відаў зброі пазіцыі падраздзяленняў Азербайджанскай арміі на розных напрамках фронту і населеныя пункты паблізу прыфрантавой зоны», — гаворыцца ў паведамленні , апублікаваным на сайце абароннага ведамства.

Па дадзеных Мінабароны, баявыя аперацыі працягваліся ў асноўным на Хаджавендскім, Фізулінскім і Губадлінскім кірунках фронту. Ведамства паведаміла, што спробы суперніка атакаваць былі спынены і ў цяперашні час азербайджанскія войскі кантралююць аператыўнае становішча.

Адзіны армянскі інфармцэнтр пры ўрадзе Арменіі паведамляе, што баі лакальнага значэння працягваюцца 27 кастрычніка на асобных кірунках у Нагорным Карабаху паміж арміяй абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР) і УС Азербайджана.

Па дадзеных інфармцэнтра, увечары 26 кастрычніка падраздзяленні УС Азербайджана актыўна выкарыстоўвалі беспілотнікі, частка з якіх была збітая сіламі СПА арміі абароны Арцаха. Прэс-сакратар абароннага ведамства Арменіі Шушан Сцепанян таксама паведаміла, што Азербайджанскія УС раніцай 27 кастрычніка з дапамогай баявых беспілотнікаў і артылерыі абстралялі пазіцыі армянскай заставы побач з іранскай мяжой.

Раніцай 26 кастрычніка Мінабароны Арменіі паведаміла аб парушэнні з боку Баку рэжыму спынення агню, адзначыўшы, што азербайджанскія сілы зрабілі артылерыйскі абстрэл пазіцыі арміі абароны НКР на паўночна-ўсходнім участку лініі судакранання. Мінабароны Азербайджана запэўніла, што Баку цалкам захоўвае ўмовы перамір’я, абвінаваціўшы ў парушэнні новага рэжыму спынення агню Арменію.

Азербайджан і Арменія ўвечары 25 кастрычніка пры пасярэдніцтве ЗША ўзгаднілі новае, трэцяе па ліку з моманту абвастрэння канфлікту, перамір’е ў Нагорным Карабаху, якое павінна было ўступіць у сілу 26 кастрычніка ў 7:00 (па мінскім часе).

Сітуацыя ў рэгіёне абвастрылася 27 верасня, на спрэчнай тэрыторыі пачаліся актыўныя баі. Абодва бакі паведамляюць пра забітых і параненых, у тым ліку сярод грамадзянскага насельніцтва. Раней бакі ўжо двойчы дасягалі дамоўленасці аб спыненні агню, аднак практычна адразу кожная з іх паведамляла аб парушэннях.

Баку і Ерэван аспрэчваюць прыналежнасць Нагорнага Карабаха з лютага 1988 года, калі рэгіён абвясціў аб выхадзе са складу Азербайджанскай ССР. Падчас збройнага канфлікту 1992-1994 гадоў Азербайджан страціў кантроль над Нагорным Карабахах і сям'ю прылеглымі да яго раёнамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».