ХІІ Міжнародныя спаборніцтвы па каратэ Gomel Open Cup 2020 пройдуць у Гомелі 30-31 кастрычніка, паведаміў БЕЛТА старшыня прэзідыума маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гомельская абласная федэрацыя каратэ» Кірыл Галаўня.
Месцам спаборніцтваў стане абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы. «Паводле папярэдняй інфармацыі, за перамогу паспрачаюцца спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі. Чакаецца, што ўдзел прымуць амаль 500 чалавек, якія прадставяць больш за трыццаць каманд. У гэтым годзе з-за пандэміі ўпершыню паядынкі пройдуць без замежных спартсменаў», — расказаў Кірыл Галаўня.
У праграме — камандныя і індывідуальныя выступленні: ката (выкананне фармальных комплексаў практыкаванняў) і кумітэ (паядынкі).
Каратысты ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў і ад 18 гадоў і старэйшыя разыграюць 51 камплект медалёў у індывідуальных катэгорыях. У кожнай прадугледжана першае, другое і два трэція месцы.
«Спаборніцтвы пройдуць па правілах каратэ WKF (Сусветная федэрацыя каратэ). Гэтыя правілы з’яўляюцца ўніверсальнымі для прадстаўнікоў розных школ каратэ-до», — удакладніў субяседнік.
З-за эпідэміялагічнай сітуацыі арганізатары спаборніцтваў прымаюць дадатковыя меры бяспекі: масачны рэжым для трэнераў, прадстаўнікоў, бацькоў, персаналу, спартыўных суддзяў, сацыяльнае дыстанцыраванне, прапускны рэжым у зону спаборніцтваў і г. д.
Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступаюць аддзел спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама, Беларуская федэрацыя каратэ, МГА «Гомельская абласная федэрацыя каратэ». Афіцыйны партнёр — Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Спаборніцтвы нацэлены на павышэнне спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў, трэнераў, суддзяў, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прыцягненне дзяцей і падлеткаў да заняткаў спортам і інш.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.