Вы тут

Раім схадзіць


Віртуальная рэальнасць у мастацтве, Фестываль кіно «Паўночнае ззянне», Музей ката і іншае — афіша «Звязды».


Фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»

Дзе: mediatech.by

Калі: у пракаце да 29 кастрычніка

Колькі каштуе: набыць квіткі

6-ы Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» адбудзецца сёлета з 22 па 29 кастрычніка ў online-фармаце. У новай праграме кінафестывалю 28 фільмаў, сярод якіх стужкі з Паўночнай Еўропы і Балтыі, яскравыя дэбюты беларускіх рэжысёраў, шведскія кароткаметражкі і насычаная індустрыйная платформа з лекцыямі ад скандынаўскіх феміністак на злобу дня.

Кінафестываль быў двойчы перанесены з-за розных абставінаў, але арганізатары вырашылі падтрымаць сваіх гледачоў і ўсё ж правесці «Паўночнае ззянне-2020» у online-фармаце.

Расклад

28.10

Як літоўская кінаіндустрыя змагаецца з сэксуальным харасментам пасля руху #metoo

Мадэратарка: Воля Чайкоўская | Мова: ангельская, без перакладу | Бясплатна, па папярэдняй рэгістрацыі

  • Як змянілася кінасупольнасць пасля руху #metoo? Распавядзе кіраўніца аддзелу прамоцыі фільмаў Літоўскага кінацэнтру Давіле Бутнарутэ.
  • Лекцыя
  • 11:00 — 12:00
  • Бясплатна

Монці і вулічнае свята

  • Рэж. Аўдрус Міцкевічус | Літва, Славенія, Балгарыя, Італія | 2018 | дакументальны | 18+ | 85 хв.
  • Гісторыя пра Монці, самага шчаслівага хлопчыка ў свеце.
  • 00:10 — 24:00
  • 4.5 BYN

Узорныя паводзіны

  • Рэж. Аўдрус Міцкевічус, Нэрыюс Мілерус | Літва, Славенія, Балгарыя | 2019 | дакументальны | 18+ | 85 хв.
  • Фільм даследуе парадокс «узорных паводзінаў» забойцаў, якія адбываюць пажыццёвыя тэрміны ў Лукішскай турме ў Вільнюсе і спадзяюцца вярнуцца ў грамадства.
  • Фільм
  • 20:00 — 21:30
  • 4.5 BYN

Калектыў

  • Рэж. Сіры Юртан Вагнер, Надзя Юртан | Швецыя | 2019 | кароткаметражны, драма, камедыя | 16+ | 13 хв.
  • Фільм — спроба паглядзець на патрыярхальны лад з іншага боку.
  • Фільм
  • 00:10 — 24:00
  • 2.5 BYN

Джаміла

  • Рэж. Сафі Вукавіч | Швецыя | 2019 | кароткаметражны, драма | 16+ | 13 хв.
  • Як зрабіць правільнае рашэнне, калі стаіш перад складаным выбарам?
  • 00:10 — 24:00
  • 2.5 BYN

Дані

  • Рэж. Дзіса Остранд | Швецыя | 2019 | кароткаметражны, драма | 16+ | 15 хв.
  • Фільм пра тое, як складана сысці з таксічных адносінаў, асабліва, калі ў іх трымае агульнае дзіця.
  • 00:10 — 24:00
  • 2.5 BYN

Прабачце, мне не шкада

  • Рэж. Сіры Юртан Вагнер, Надзя Юртан | Швецыя | 2019 | кароткаметражны, драма, камедыя | 16+ | 13 хв.
  • Фільм пра гвалтоўны прымус дзяўчынкі рабіць тое, чаго яна не хоча.
  • 00:10 — 24:00
  • 2.5 BYN

Выпад

  • Рэж. Алівія Кастэбрынг, Юлія Гумперт, Ульрыка Бандэйра | Швецыя | 2018 | кароткаметражны, дакументальны | 16+ | 18 хв.
  • Узгадайце ўсе свае стэрэатыпы пра жанчын і паглядзіце гэты фільм.
  • 00:10 — 24:00
  • 2.5 BYN

Як змясціць вялікую гісторыю ў кароткім метры

  • Мадэратарка: Дар’я Амельковіч | Мова: англійская з перакладам | Бясплатна, па папярэдняй рэгістрацыі
  • Размова з Эшлі Сміт, куратаркай праграмы Шведскіх кароткаметражак.
  • Размова
  • 20:00 — 21:00
  • Бясплатна

 

29.10

На сувязі (альманах)

  • Рэж. Алесь Лапо, Максім Швед, Ксенія Галубовіч, Вераніка Бандаровіч | Беларусь | 2020 | дакументальны | 16+ | 52 хв.
  • Дэбютныя работы маладых рэжысёраў-кінадакументалістаў, аб’яднаныя тэмай сацыяльнай ролі інтэрнэту ў нашым жыцці.
  • 00:10 — 24:00
  • 2.5 BYN

Сіла звычкі

  • Рэж. Кірсіка Саары, Элі Тойваніемі, Анна Паавілайнэн, Алі Хаапасала, Рээта Аалта, Ені Тойваніемі, Мія Тэрва | Фінляндыя | 2019 | гульнявы | 16+ | 75 хв.
  • Невідавочныя выпадкі выкарыстання сілы і прымусу ў дачыненні да жанчын нарэшце становяцца бачнымі.
  • 00:10 — 24:00
  • 4.5 BYN

Сіла звычкі: культура гвалту ў мастацтве і жыцці (Дыскусія)

  • Мадэратарка: Алена Агарэлышава | Мова: англійская з перакладам
  • Разам з актывісткамі і прадстаўніцамі кінаіндустрыі Эллі Тайваніемі, Аннай Сёрнер, Дар’яй Жук, Воляй Чайкоўскай, Святланай Гатальскай мы абмяркуем значэнне культуры згвалтавання, а таксама пагаворым пра стандарты і крытэры здымак на адчувальныя гендарныя тэмы ў часы руху #metoo.
  • 20:00 — 21:30
  • Бясплатна

Дыска

  • Рэж. Ёрун Міклебуст Сіверсэн | Нарвегія | 2019 | гульнявы | 16+ | 94 хв.
  • Калі вера больш не прыводзіць да поспеху, што рабіць: верыць мацней ці выбраць зусім іншы шлях?
  • 00:10 — 24:00
  • 4.5 BYN

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» — штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.

Падрабязней


Віртуальная рэальнасць у мастацтве

Дзе: Галерэя Мінск, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 9

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе: 35 BYN — чатыры праекты, 28 BYN — тры праекты на выбар, 20 BYN — два праекты на выбар, 9 BYN — адзін праект на выбар

Унікальны VR-праект Траццякоўкі запрашае зазірнуць у майстэрні Казіміра Малевіча і Наталлі Ганчаровай, а пасля  стаць галоўным героем шышкінскай «Раніцы ў сасновым лесе» і «Крыку» Эдварда Мунка.

VR-тэхналогіі пранікаюць у самыя розныя сферы чалавечага жыцця, актыўна выкарыстоўваюцца яны і ў музейнай справе. Траццякоўская галерэя прадстаўляе незвычайны праект, які дазваляе не проста дакрануцца да творчасці Казіміра Малевіча, Наталлі Ганчаровай, Івана Шышкіна і Эдварда Мунка, але і апынуцца ўнутры іх твораў, спасцігнуць творчыя метады вялікіх мастакоў.

Дзякуючы тэхналогіям віртуальнай рэальнасці, гледачы могуць стварыць уласную карціну ў найлепшых традыцыях рускага авангарду, прапанаваць сваю інтэрпрэтацыю «Раніцы ў сасновым лесе» і максімальна глыбока прачуць эстэтыку вядомага нарвежскага экспрэсіяніста.

Даведкі: +375 29 3232310 (A1)


Кіналекторый «Жыццё з F20»

Дзе: Прастора «SUP», г. Мінск, пр-т Машэрава, 11

Калі: 30 кастрычніка, 18:30

Колькі каштуе: уваход вольны / donation

Шызафрэнія — складаная хвароба, якая закранае не толькі тых, хто захварэў, але і ўсю іх сям’ю. Людзям, якія жывуць з шызафрэніяй, і іх блізкім няпроста прыняць хваробу. А гэта — першы крок на шляху да здароўя.

Як сёння жывуць людзі з шызафрэніяй, калі ў сучаснай медыцыны магчымасцяў больш, чым гадоў 20 таму?

Служба рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» і Прастора «SUP» запрашаюць вас на сустрэчу фестывалю «Галасы».

У праграме

  • паказ-прэзентацыя фільма «Жыццё з F20» (рэжысёр Канстанцін Рунец, Беларусь);
  • сустрэча з рэжысёрам і героямі фільма;
  • лекцыя «Жыццё з шызафрэніяй». Чытае і адказвае на пытанні Кежун Мікалай Станіслававіч, урач-псіхіятр, нарколаг УАЗ «Мінскі абласны клінічны цэнтр»;
  • дыскусія з адкрытымі і ананімнымі пытаннямі спецыялісту.

Усе сродкі ідуць на развіццё службы рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» і (па-за) псіхіятрычнай платформы «Галасы».

Кантакт для сувязі: 80257687124 Павел Лотвін, кіраўнік Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа»

Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» — служба рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі, створаная ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў». Служба працуе дзякуючы добраахвотным ахвяраванням.

Больш падрабязна аб працы Мінскага клубнага дома можна даведацца на сайце opensoul.by.


Выстава «Трыццаць тры творы»

Дзе: НЦСМ на Някрасава, г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: па 17 студзеня

Колькі каштуе: 5 BYN

З 15 кастрычніка 2020 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на Някрасава, 3 пачынае работу выстава «Трыццаць тры творы. Выстава набыткаў музейнага збору НЦСМ».

Закупка дзяржавай твораў мастацтва — увасабленне дзяржаўнай культурнай палітыкі, у дадзеным выпадку разлічанай на прапаганду лепшых у выяўленчым мастацтве і найноўшых стылях твораў, дзе раскрыты тэмы падзей гісторыі, сённяшняга дня, пошукаў творчай асобы і яе ўяўлення аб навакольным свеце. Гэта таксама заахвочванне мастакоў, якія спалучаюць актуальны змест і высокі прафесійны ўзровень выканання.

На працягу пяці гадоў, з кастрычніка 2015 года па наш час, НЦСМ набыты шэраг твораў, сярод якіх жывапіс, станковая графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. І гэта не толькі класіка, вы ўбачыце абсалютна розны абстрактны экспрэсіянізм, эксперыментальную скульптуру. Перавагу маюць сродкі выражэння, якія ўкараніліся на беларускай культурнай глебе.

Аддаючы даніну класічнай лініі або яе творчаму развіццю, у 2016 г. Нацыянальным цэнтрам набыты творы скульптуры такіх розных аўтараў, як Генадзь Мурамцаў і Канстанцін Селіханаў. Дарэчы, работа Г. Мурамцава — бюст заснавальніка Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Сярод жывапісцаў вядомыя імены К. Сумаравай, В. Шкаруба, Р. Іванова і інш., калекцыя папоўнілася графічнымі аркушамі П. Татарнікава, Г. Ціханавай-Йарданавай.

2017 — год вылучэння на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. У экспазіцыі выставы прадстаўлены творы асобных лаўрэатаў — народнага мастака Беларусі У. Тоўсціка, мастака С. Белаокага, дызайнера Э. Шындлер. Дзяржавай для НЦСМ былі закуплены жывапіс Глеба Отчыка і графіка Андрэя Басалыгі.

«Віцебск-100» — выстаўка, якая прагучала ў 2018 на ўсю рэспубліку. З яе, пасля прагляду мастацтвазнаўцаў, мы атрымалі мастацтва Л. Мядзведскага, В. Шылко, М. Ляўковіча. Карціны Я. Каробушкіна, А. Фалея сталі новымі паступленнямі ў фонды.

М. Мірошнікаў, куратар выстаўкі.

Інфармацыя, запіс на экскурсіі: +375 (17) 235-03-32, +375 (17) 399-09-79


Фестываль веганства і экалогіі

Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9

Калі: 31 кастрычніка, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

  • Разнастайны фудкорт толькі з раслінных інгрэдыентаў
  • Маркет экалагічных і альтэрнатыўных тавараў.
  • Сезонныя і лакальныя прадукты, нашы і заморскія карыснасці.
  • Урокі кулінарыі і дэгустацыя.
  • Майстар-класы і знаёмства з веганскай ежай.
  • Зносіны і абмен ведамі ў лекцыях і гутарках: дзелімся вопытам веганскага ладу жыцця.
  • Усё гэта пад кінапаток прыродных пейзажаў з усіх частак свету ад лепшых дакументалістаў свету.

Падрабязней


Месяц фатаграфіі ў Мінску 2020

Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9/8

Калі: па 27 лістапада

Колькі каштуе: бясплатна

«Месяц фатаграфіі ў Мінску» — штогадовы фестываль, прысвечаны аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфічнага асяроддзя ў сучаснай оптыцы. Фестываль праводзіцца з 2014 года, і штогод у ім бяруць удзел дзясяткі фатографаў, фотагруп, спецыялістаў у галіне фатаграфіі з Беларусі і замежжа.

У гэтым годзе фестываль пройдзе з 29 верасня па 27 лістапада ў фармаце open-air у двары Культурнага цэнтра «Корпус», дзе будуць паказаны 8 праектаў беларускіх і замежных фатографаў.

Тэма фестывалю гэтага года — «выжыванне». Каманда вырашыла прытрымлівацца плана і раскрыць гэтую тэму на прыкладзе праектаў, якія закранаюць шэраг сусветных экалагічных праблем, аднак у кантэксце актуальных падзей праблема набыла новае гучанне. Выжыванне — не толькі выбудоўванне доўгачасовай стратэгіі ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем, але і вынік адказных рашэнняў і намаганняў кожнага чалавека, клопат адзін пра аднаго, падтрымка ў складаныя часы і рух да агульнай мэты для лепшага будучага.

У цэнтральнай экспазіцыі будуць паказаны праекты двух беларускіх аўтараў: «Agua» маладога фатографа Рыты Новікавай і два праекты «Микропластик Everyday» і «Camera Covida» экаактывісткі Таццяны Кавалёвай. У экспазіцыю ўвойдуць праекты і замежных аўтараў: аб празмерным спажыванні (Марыя Лукашэвіч), пра будучыню каралавых рыфаў (Аліса Урублеўская), аб наступствах глабалізацыі (Лена Дабравольская, Тэа Орманд-Скіпінг), пра ролю фатаграфіі ў фарміраванні калектыўнай памяці (Аліна Марыя Фрыске).

Таксама ў рамках фэсту «Корпус» пакажа спецпраект «Жыў-быў батанічны сад», створаны ў выніку рэзідэнцыі Франсуазы Жуж’е ў Мінску ў 2020 годзе.

Куратар асноўнай экспазіцыі гэтага года — магістр мастацтваў Вера Фядотава.

Падрабязней


Музей ката. «Кот і восень»

Дзе: Музей ката, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 23

Калі: па 30 лістапада, аўт-ндз — 11:00-20:00

Колькі каштуе: 8 BYN — для дзяцей і студэнтаў; 10 BYN — для дарослых

Гэтай восенню Музей Ката падорыць наведвальнікам ўтульную і цёплую атмасферу. Наведвальнікаў чакаюць займальныя зносіны з прыязнымі катамі і кошкамі, творы мастацтва, і шмат іншых забаў на кашачую тэматыку. Котакафэ, размешчанае ў музеі, падае кожнаму наведвальніку гарачыя напоі і прысмакі ў падарунак.

Коцікі, якія жывуць у Музеі Ката, у мінулым бяздомныя. Пасля ператрымкі і ветэрынарнага агляду яны трапляюць у музей, а затым уладкоўваюцца ў добрыя рукі.

Усе пацярпелыя, каму неабходная псіхалагічная падтрымка, могуць наведаць музей бясплатна.

Тэлефон для даведак: (+375 29) 642-31-83.

Вэб-сайт: catmuseum.by


Вечар «PRO_ДИЗАЙН»

Дзе: Камп’ютарная Акадэмія «Крок», г. Мінск, вул. К.Маркса, 32

Калі: 28 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя

Вырашылі, што час ў IT, імкнецеся да прыгажосці і крэатыву, вызначаецеся з чаго пачынаць? 28 кастрычніка ўвечары «PRO_ДИЗАЙН»! Знакамітае навучанне ад Акадэміі КРОК па падрыхтоўцы дызайнераў з самым высокім працэнтам працаўладкавання.

Марыце працаваць:

  • ВЭБ-дызайнерам
  • Дызайнерам мабільных прыкладанняў
  • Дызайнерам паліграфіі
  • Рэкламнымі дызайнерам
  • Дызайнерам інтэр’ераў
  • 3D-дызайнерам
  • Дызайнерам гульняў
  • Дызайнерам відэа і спецэфектаў?

Пра што даведаецеся:

  • Аб праграмах навучання «Дызайн і Камп’ютарная графіка»:
  • Як вучаць у Акадэміі, хто выкладчыкі;
  • Як пачаткоўцу патрапіць у той самы IT, і колькі ён там будзе зарабляць;
  • Аб наступным працаўладкаванні ў вядучыя IT-кампаніі студэнтаў і выпускнікоў Акадэміі.

Хто будзе выступаць?

  • Выкладчыкі Акадэміі «Крок» — усё практыкі, якія працуюць у IT-кампаніях.
  • Таццяна Бяспалава — кіраўнік Цэнтра Кар’еры Акадэміі «Крок».

KINOkorpus: Outside The Box (Кінакорпус)

Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9/8

Калі: кожную сераду, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Разам з куратарам #kinokorpus Марыяй Траўберг будуць працягваць тварыць, што хочуць. Са скрынкі з назвамі самых дзіўных, страшных, кранальных, смешных, нудных ці зачароўваючых фільмаў арганізатары дастаюць усляпую запаветную паперку ​​і паказваюць тое, што загадаў лёс.

  • Будзьце гатовыя да таго, што ў гэтай скрынцы няма ніводнага фільма, назва якога хоць раз у жыцці прабягала перад вашымі вачыма.
  • Будзьце гатовыя сысці праз 5 хвілін або ўліпнуць у крэсла, пакуль вас не выганіць адміністрацыя, якая зачыняе цёмнае памяшканне.
  • Будзьце гатовыя, што вам не хопіць месца, бо Уваход вольны!

Дудуткі. Легендарныя эпохі

Дзе: Дудуткі, в. Пціч

Калі: кожную суботу

Колькі каштуе: каля 20 BYN

Праект «Легендарныя эпохі» прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

  • паказальныя выступы рэканструктараў;
  • пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў;
  • выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду;
  • удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах;
  • інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства;
  • адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў.

Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі»

Кастрычнік-лістапад:

  • 31.10.20 — Першая Сусветная вайна.
  • 07.11.20 — Другая Сусветная вайна.
  • 14.11.20 — Шатландскія найміты. (XVII ст.)
  • 21.11.20 — Эпоха вікінгаў. (IX–XI ст.)
  • 28.11.20 — Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII—XVст.)

Падрабязнасці і квіткі: +375 29 602-52-50

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?