Вы тут

Беларуская чыгунка падаўжае курсіраванне новага цягніка Гомель — Віцебск


З 27 верасня дня Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній, які па нядзелях і панядзелках звязвае тры абласныя цэнтры — Гомель, Магілёў і Віцебск.


З пачатку курсіравання новага цягніка ім скарысталіся каля 1800 пасажыраў. З улікам запатрабаванасці гэтага маршруту дадзены цягнік прызначаны на рэгулярнай аснове, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.

Цягнік № 697/698 адпраўляецца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбывае ў Віцебск у 23.26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы — у 1.00 панядзелка і ў 7.36 прыбудзе на станцыю Гомель. У дарозе састаў робіць прыпынкі па станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.

Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складае BYN 10,96, а ў купэйным — BYN 15,20.

Падрабязнасці аб раскладзе і кошту праезду можна даведацца праз мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік», на афіцыйным сайце, а таксама па нумары 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pfoto-rzd.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.