Вы тут

Урад пашырыў магчымасці выкарыстання інвестфондаў


Урад пашырыў магчымасці выкарыстання сродкаў пазабюджэтных цэнтралізаваных інвестыцыйных фондаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 кастрычніка 2020 года нумар 602, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Сродкі можна будзе накіроўваць на аплату распрацоўкі праектнай, каштарыснай дакументацыі, пошукавых работ, паслуг па правядзенні дзяржэкспертызы архітэктурных і будаўнічых праектаў, паслуг Дзяржбуднагляду.

За кошт інвестфондаў могуць быць аплачаны маркетынгавыя даследаванні, фінансавацца развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і галіновых лабараторый, пераклад дакументацыі, звязанай з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».