Вы тут

У Барысаўскім раёне ў мінчанкі скралі слупы для плота


У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС звярнулася 47-гадовая жыхарка сталіцы. Жанчына паведаміла пра тое, што ў яе з тэрыторыі дачнага ўчастка скралі металічныя канструкцыі для плота. Інцыдэнт адбыўся ў садовым таварыстве «Сонечны», што непадалёк ад вёскі Перасады Барысаўскага раёна.


Апытаўшы мясцовых жыхароў, супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі сведак здарэння, пасля чаго абследавалі дваровыя тэрыторыі і пункты прыёму металалому. У выніку праведзеных аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікі ўстанавілі асобы падазраваных. Імі апынуліся 24-гадовы і 25-гадовы непрацуючыя жыхары Смалявіцкага раёна, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Устаноўлена, што прыяцелі мэтанакіравана прыехалі ў Барысаўскі раён з мэтай пошуку металалому для далейшай яго здачы ў ​​нарыхтоўчы пункт. Знайсці шуканае атрымалася досыць хутка: на неабгароджанай дваровай тэрыторыі заяўніцы заўважылі металічныя трубы, загрузілі ў мікрааўтобус і адразу ж паехалі ў пункт прыёму металалому. За крадзенае атрымалі 120 рублёў, якія пасля патрацілі на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, адзін з хлопцаў раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя дзеянні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.