Вы тут

Дэпутат: Прафесія ўрача накладае на чалавека пэўныя абавязкі


Марына ШКРОБ, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы:

— Я глыбока ўпэўнена, што прафесія ўрача накладае на чалавека пэўныя абавязкі. Такому чалавеку ўласцівы адмысловыя склад характару і розуму. Кожны з нас, урачоў, пастаянна наладжаны на аказанне дапамогі людзям. Мы мусім увесь час аналізаваць і ацэньваць тое, што робім. Вымушаныя падстройваць сваё жыццё пад служэнне, якое абралі. Прафесія ўрача — гэта, безумоўна, служэнне на карысць здароўю і жыццю чалавека. Прафесія ўрача — абмежаванне сябе ў многіх рэчах, і так было заўсёды. Я, як акушэр-гінеколаг і калі займала пасаду намесніка галоўнага ўрача, разумела, што ў любую хвіліну мне можа спатрэбіцца паехаць у радзільню, стаць да аперацыйнага стала і пачаць аказваць дапамогу.

На думку дэпутата, урач павінен быць «абсалютна па-за палітыкай». «Ён аказвае дапамогу хвораму, таму, хто мае патрэбу ў яго дапамозе, нягледзячы на пэўную грамадзянскую пазіцыю, палітычныя перакананні, светапогляд, веру, дастатак і іншае», — адзначыла яна.

Марына Шкроб лічыць, што «ўдзел урача ў мерапрыемствах, якія не стасуюцца з законамі нашай краіны, — безадказны ўчынак». Па меркаванні дэпутата, нават калі такое мерапрыемства адбываецца па-за працоўным часам, трэба прагназаваць, што за ўдзел у ім могуць наступіць меры ўздзеяння, што гэта пацягне спыненне працоўнай дзейнасці і ў выніку — неаказанне дапамогі таму, хто мае ў ёй патрэбу.

«Канешне, урач — перш за ўсё чалавек, — заўважыла яна. — І ў кожнага з нас ёсць свае палітычныя погляды, яны могуць быць розныя, але яны не павінны адбівацца на нашай працы, на пацыентах».

Раніцай 27 кастрычніка каля станцыі метро «Грушаўка» на праспекце Дзяржынскага былі затрыманы дзесяць супрацоўнікаў РНПЦ «Кардыялогія». Сярод іх рэнтгенэндаваскулярныя хірургі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, медсёстры. Усе яны знаходзяцца зараз на працоўных месцах, праінфармавала дырэктар РНПЦ Наталля Міцькоўская. Па яе словах, усе планавыя аперацыі будуць выкананы заўтра.

Зараз у РНПЦ праходзіць семінар з міжнародным удзелам па лячэнні пацыентаў з парушэннем рытму сэрца. На майстар-клас запрошаны 26 арытмолагаў з усёй краіны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.