Вы тут

Навошта пакiдаць на градках каранi капусты i таматаў


Вось i надышоў час уборкi апошняга ўраджаю. Адны прыбiраюць з градак усё дарэшты, пакiдаючы цалкам пустым агарод. Iншыя пасля ўборкi асноўных культур засяваюць агарод сiдэратамi, i ён сыходзiць пад снег зялёны. Але iснуе прамежкавы варыянт — для тых, хто хоча дапамагчы глебе, але пры гэтым не жадае цi не можа займацца пасевам сiдэратаў. Раскажам пра яго падрабязней.


Некаторыя агароднiкi пасля ўборкi ўраджаю познiх сартоў капусты яе каранi не выкопваюць, а пакiдаюць у зямлi да вясны. Навошта яны так робяць?

Нагадаем, што любая глеба складаецца з дзвюх частак — арганiчнай i мiнеральнай. Менавiта арганiчная частка звязана з такiм паняццем, як урадлiвасць глебы. А з чаго складаецца арганiчная частка? З рэшткаў насякомых i жывёл, з каранёў, сцёблаў i лiсця раслiн. Калi ўсе гэтыя складнiкi раскладаюцца, утвараецца перагной — аснова арганiчнай часткi глебы, яе ўрадлiвы пласт, крынiца харчавання раслiн.

Вернемся да капусты. Каранi капусты, пакiнутыя ў зямлi, да пачатку наступнага агароднага сезона перагнiваюць, тым самым паляпшаючы склад глебы (пра што i было сказана вышэй) i дапамагаючы аднавiць яе ўрадлiвасць.

Акрамя таго, восенню i вясной, пасля адтавання глебы, тыя каранi, што засталiся ў зямлi, прыцягваюць дажджавых чарвякоў. Апошнiя пушаць глебу, робяць яе больш лёгкай, што спрыяе свабоднаму пранiкненню кiслароду.

На градцы на зiму можна пакiдаць i нiжнiя лiсты капусты. Да вясны яны перагнiюць, i iх можна раскiдаць па агародзе i ўнесцi ў глебу разам з арганiчнымi ўгнаеннямi.

Карысць агароду прынясуць толькi абсалютна здаровыя капусныя рэшткi. Калi ж прысутнiчаюць хоць невялiкiя прыкметы захворванняў, каранi i лiсце неабходна прыбраць i спалiць.

Акрамя капусных, пакiдаюць зiмаваць на градцы i каранi таматаў.

Калi кусты здаровыя, iх не варта вырываць. Надземныя часткi можна зрэзаць секатарам, а каранi пакiнуць у зямлi. Бацвiнне пасекчы на больш дробныя часткi i пакласцi на градкi. Пасля гэтага палiць усё ЭМ-прэпаратамi. Карысныя глебавыя бактэрыi, якiя ўваходзяць у склад ЭМ-прэпаратаў, паскораць працэс гнiення раслiнных рэшткаў. Увесну застанецца толькi перакапаць глебу.

Тыя агароднiкi, якiя карыстаюцца апiсаным метадам, лiчаць, што пакiнутыя на зiму на градцы каранi капусты i таматаў уздзейнiчаюць на глебу гэтак жа, як i сiдэраты: паляпшаюць яе структуру i павышаюць урадлiвасць.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.