Вы тут

Ёсць слаўны «Мiг» мiж мiнулым i будучым


Нагадаю пра сакрэт трыццацiгадовай даўнiны. У той час на вулiцах старажытнага гарадка Шчучын можна было сустрэць лётчыкаў, якiя штодзень падымалiся на шматкiламетровую вышыню. Тады пра iх службу ведала абмежаванае кола адказных людзей.


Адзiн з га­рад­скiх пом­нi­каў ле­ген­дар­на­му ба­я­во­му знi­шчаль­нi­ку МіГ.

Школь­нi­кi Дмiт­рый Шы­ян i Кi­рыл Гра­бi­на ў му­зеi авiя­та­раў.

Сёння гэта ўжо не сакрэт, бо тых ваенна-паветраных падраздзяленняў тут даўно няма. Адзiн з тагачасных баявых самалётаў МiГ гараджане захавалi на п'едэстале пры ўездзе ў Шчучын. Як напамiн пра слаўнае авiяцыйнае мiнулае райцэнтра. Дарэчы, у горадзе ёсць яшчэ адзiн помнiк-самалёт, таксама з сямейства МiГаў. Гэта крылатая машына ўпрыгожвае пейзаж каля возера.

Першую ўзлётна-пасадачную паласу пабудавалi недалёка ад горада перад Вялiкай Айчыннай вайной. Пасля вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў авiяцыйная гаспадарка пашыралася, тут базiравалiся дальнiя бамбардзiроўшчыкi, знiшчальнiкi.

Пра гiсторыю падраздзяленняў паветраных абаронцаў можна даведацца ў мясцовым музеi. У экспазiцыi не толькi апiсанне баявога шляху авiятараў, але i фотаздымкi ветэранаў, iх уласныя рэчы, элементы спецыяльнага абмундзiравання. Асаблiва прыцягвае да сябе музей школьнiкаў — многiя хлапчукi мараць калiсьцi сесцi за штурвалы самалётаў, убачыць свой родны горад са шматкiламетровай вышынi.

Яўген ПЯСЕЦКI, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.