Вы тут

Зламыснікі пашкодзілі правады святлафораў на некалькіх скрыжаваннях у Мінску


У Мінску сёння раніцай на некалькіх скрыжаваннях была парушаная праца святлафораў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Зламыснікі пашкодзілі правады шасці святлафораў на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцамі Ванеева, Будзёнага, Кашавога, а таксама праспекта Ракасоўскага і вуліцы Ванеева. Супрацоўнікі ДАІ ліквідавалі непаладкі і стабілізавалі рух на гэтых участках.

«Не абышлося без інцыдэнтаў. У перыяд непаладак на кругавым скрыжаванні на праспекце Ракасоўскага і вуліцы Ванеева адбылося ДТЗ з удзелам двух легкавых машын. На шчасце, пацярпелых няма», — адзначылі ў ДАІ.

Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца. Іх дзеянням даецца прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.