Вы тут

Як звычайны турысцкi паход можа стаць выдатнай школай жыцця


Для сiстэмы дадатковай адукацыi ўласцiвы адкладзены ў часе эфект. Дадатковая адукацыя не проста дапамагае знайсцi сябе — яна мае магутны выхаваўчы патэнцыял, папулярызуе сярод дзяцей i падлеткаў сучасныя прафесii, развiвае iх творчыя i iнтэлектуальныя здольнасцi. Заняткi ў аб'яднаннях па iнтарэсах дазваляюць выхаванцам адчуць сябе паспяховымi, што павышае iх самаацэнку, набыць уласны ўнiкальны досвед, паспрабаваць рэалiзавацца ў розных сферах дзейнасцi.


Weitjby.

Вывучаць касмiчную бiялогiю, мiкрафлюiдыку i графiчны экадызайн, займацца 3D-мадэляваннем, нейрапiлатаваннем, дызайнам адзення i аксесуараў, вырабляць керамiку, ствараць мультфiльмы i вiдэагульнi, займацца гiстарычнай рэканструкцыяй i дэкаратыўнай апрацоўкай металу — вось далёка не поўны пералiк заняткаў, якiя сёння прапануюць дзецям i моладзi ўстановы дадатковай адукацыi. Усяго ў нацыянальнай сiстэме адукацыi функцыянуе 278 такiх устаноў: iх наведвае больш за 386 тысяч выхаванцаў.

— Усе навыкi, якiя дзецi атрымлiваюць у сiстэме дадатковай адукацыi, у той цi iншай ступенi будуць запатрабаваныя на працягу iх жыцця, — лiчыць намеснiк дырэктара Рэспублiканскага цэнтра iнавацыйнай i тэхнiчнай творчасцi Ала ГЕРАСIМУК. — Гэта дазволiць нашым выхаванцам прасцей адаптавацца да новых запытаў рынку працы i быць больш паспяховымі ў прафесiйным асяроддзi.

У час глабальнага развiцця iнтэрнэту i камп'ютарных тэхналогiй заваяваць, а тым больш утрымаць увагу дзяцей i падлеткаў вельмi праблематычна. Таму многiя ўстановы дадатковай адукацыi спрабуюць пераасэнсаваць сваё месца i ролю ў новай сiстэме каардынат: мадэрнiзуючы традыцыйныя кiрункi, паралельна развiваюць i тое, што сёння знаходзiцца на хвалi цiкавасцi ў падрастаючага пакалення. Напрыклад, у Рэспублiканскiм цэнтры iнавацыйнай i тэхнiчнай творчасцi школьнiкам прапануюць вывучаць прататыпаванне i нейратэхналогii, займацца iнжынерным дызайнам CAD i робататэхнiкай, канструяваць радыёэлектронныя прылады i кiраваць беспiлотнымi лятальнымi апаратамi.

Адна з асноўных задач установы — гэта пабудова зместу дадатковай адукацыi тэхнiчнага профiлю ў адпаведнасцi з сацыяльным заказам. Iнавацыйнасць закладзена нават у назве цэнтра. Як толькi там заўважаюць новыя тэндэнцыi, адразу ўносяць змяненнi ў змест адукацыi, а затым у ходзе эксперыментальнай дзейнасцi распрацоўваюць праграмнае i метадычнае забеспячэнне новага кiрунку. Аб'яднаннi па iнтарэсах становяцца эксперыментальнымi лабараторыямi, у якiх апрабуюцца новыя вучэбныя праграмы. I ўжо выпрабаваны прадукт транслюецца затым на ўсю краiну.

— Сучасны рынак працы патрабуе развiцця iнжынернага i прадпрымальнiцкага мыслення i ўнiкальных кампетэнцый. Мы не можам гэтага не заўважаць. I калi вызначаем новыя кiрункi, то арыентуемся на мiжнародны досвед, у прыватнасцi на мiжнародны рух JuniоrSkill, — тлумачыць Ала Герасiмук. — JuniorSkill — гэта праграма ранняй прафарыентацыi i прафесiйнай падрыхтоўкi школьнiкаў, скiраваная на прыцягненне ўвагi да сучасных высокатэхналагiчных прафесiй. У яе межах праводзяцца розныя спаборнiцтвы. У Беларусi ўжо прайшлi тры нацыянальныя чэмпiянаты JuniorSkill Belarus. I наша каманда даволi паспяхова выступiла на мiжнародным чэмпiянаце ў Казанi, дзе заваявала чатыры сярэбраныя i адну бронзавую ўзнагароды.

Увогуле, аказанне дапамогi моладзi ў прафесiйным самавызначэннi ў Рэспублiканскiм цэнтры iнавацыйнай i тэхнiчнай творчасцi лiчаць адным з вельмi важных кiрункаў сваёй дзейнасцi. Акрамя такiх традыцыйных формаў работы, як прафарыентацыйнае iнфармаванне, прафесiйнае кансультаванне па пытаннях выбару прафесiй (групавых i iндывiдуальных кансультацый), тут праводзяць i прафарыентацыйныя квэсты.

— Квэст «Майстар Град» — гэта займальная гульня з сюжэтам, — расказвае загадчык аддзела прафiлiзацыi i прафесiйнай арыентацыi моладзi Iна КАРПЕНКА. — Яна дазваляе навучэнцам пазнаёмiцца з сучаснымi кампетэнцыямi i прайсцi прафесiйныя пробы па такiх кiрунках, як робататэхнiка, 3D-друк, электронiка, Web-тэхналогii i графiчны дызайн, iнжынерны дызайн CAD, беспiлотныя лятальныя апараты. У працэсе гульнi за абмежаваны час школьнiкi выконваюць пэўныя заданнi, што таксама вучыць iх самаарганiзацыi ва ўмовах тайм-менеджменту. За праходжанне кожнай станцыi ўдзельнiкi атрымлiваюць частку пазла, якi па заканчэннi гульнi павiнен скласцiся ў адзiнае цэлае.

Прафарыентацыйны квэст «Майстар Град» — гэта сучасная тэхналогiя суправаджэння прафесiйнага выбару, якая эфектыўна прасоўвае запатрабаваныя i перспектыўныя прафесii без выкарыстання прымiтыўных лабавых рашэнняў i сацыяльнай рэкламы. Яшчэ адна з мэт прафарыентацыйнага квэста — развiццё навыкаў SoftSkills, так званых мяккiх, надпрафесiйных навыкаў, якiя не звязаны з канкрэтнай прадметнай галiной, але неабходныя для паспяховай кар'еры.

Дарэчы, спецыялiсты лiчаць удзел бацькоў у прафесiйным кансультаваннi iх дзяцей вельмi важным, каб тыя разумелi абгрунтаванасць выбару той цi iншай прафесii, бачылi логiку таго, што адбываецца, i змаглi дапамагчы сыну або дачцэ ў рэалiзацыi iх планаў у будучынi.

Педагогi дадатковай адукацыi сцвярджаюць, што заняткi ў гуртках i аб'яднаннях па iнтарэсах — больш, чым проста хобi, для многiх яны вызначылi прафесiйны выбар на ўсё жыццё. I нават калi маладыя людзi ў вынiку выбiраюць iншы кiрунак сваёй прафесiйнай самарэалiзацыi, яны ўсё роўна больш прыстасаваныя да жыцця, i тыя здольнасцi, якiя яны развiвалi ў аб'яднаннях па iнтарэсах, абавязкова дапамагаюць iм у iншых сферах.

— Той жа турызм — гэта яшчэ i цудоўная школа выжывання, уменне жыць у калектыве, працаваць у камандзе, прымаць правiльныя рашэннi ва ўмовах, якiя хутка змяняюцца, i несцi за iх адказнасць, — падкрэслiвае намеснiк дырэктара Рэспублiканскага цэнтра экалогii i краязнаўства Лiдзiя ЖУР.

Выхаванцы аб'яднанняў турысцкага кiрунку могуць самастойна паклапацiцца пра сябе i заўсёды знойдуць выхад з любой складанай сiтуацыi. Сёння вiртуальная камунiкацыя замянiла жывыя зносiны, але яна не можа кампенсаваць такi момант, як развiццё лiдарства. Толькi ўявiце сабе, якую глебу для фармiравання лiдараў дае звычайны турысцкi паход. А колькi жыццёвага досведу!

Нiякiя гутаркi, лекцыi, падручнiкi не працуюць на патрыятычнае выхаванне дзяцей i моладзi так, як падарожжы i краязнаўчыя экспедыцыi. Геолаг, археолаг, геадэзiст — дзе яшчэ можна блiжэй пазнаёмiцца з такiмi даволi рэдкiмi прафесiямi, як не ў аб'яднаннях экалагiчнага i турыстычнага кiрункаў? Дзецi, якiя пiсалi праекты па азеляненнi прышкольных тэрыторый, iдуць у дызайнеры, тут вырастаюць будучыя бiёлагi, эколагi, генетыкi ды не толькi.

Па словах Лiдзii Жур, сiстэма дадатковай адукацыi выгадна адрознiваецца большай свабодай. «Педагог, якi зацiкаўлены ў тым цi iншым кiрунку дзейнасцi, можа на падставе тыпавых адукацыйных праграм Мiнiстэрства адукацыi стварыць сваю праграму аб'яднання па iнтарэсах, якая будзе адпавядаць iнтарэсам i запытам выхаванцаў i iх бацькоў, канешне, калi для гэтага ёсць адпаведная матэрыяльная база. А ў нас у цэнтры створана вельмi добрая база».

Надзея НIКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Ад хобi — да прафесii

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.