У Брэсце назiраецца рост захваральнасцi на каранавiрусную iнфекцыю i пнеўманiю. Пра гэта ў сваiм тэлеграм-канале паведамiў падпiсчыкам старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.
— Па цяжкасцi цячэння хваробы гэта хваля нашмат горшая, — канстатуе мэр. — У бальнiцу трапляе больш пацыентаў пажылога ўзросту з цяжкiмi спадарожнымi захворваннямi. Толькi за мiнулыя суткi былi шпiталiзаваны 92 пацыенты з дыягназам «пнеўманiя».
У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальнiцы пад iнфекцыйныя шпiталi перапрафiляваны 12 аддзяленняў з 14 — напрыклад, два тыднi таму было шэсць такiх аддзяленняў.
У сваiм паведамленнi кiраўнiк горада настойлiва рэкамендуе абмежаваць наведванне месцаў масавага збору людзей, не выязджаць за межы рэгiёна. Пры наведваннi магазiнаў, аптэк, iншых месцаў агульнага карыстання ў грамадскiм транспарце абавязкова трэба выкарыстоўваць маскi i антысептыкі, захоўваць дыстанцыю. Важна абмежаваць кантакты i звесцi да мiнiмуму адхiленне ад жыццёва неабходных маршрутаў.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.