Вы тут

Працуе скульптар — чуваць далёка


Захапляцца разьбой i рабiць драўляныя скульптуры можна з дапамогай розных рыштункаў, напрыклад звычайнага нажа, вялiкiх i малых стамесак, нарэшце цяслярскай сякеры. А вось работнiк Мазырскага доследнага лясгаса Аляксандр ЗЯНЬКО выразае фiгуры жывёл, птушак i нават людзей толькi бензапiлой. I больш нiчым не карыстаецца. У гэтым яго асабiстая творча-мастакоўская асаблiвасць. Нават калi вобраз вымагае процьму дробных дэталяў i характэрных рыс, бензапiла ў руках Аляксандра, быццам бы паслухмяны пэндзаль, вымалёўвае i агульную пластыку, i iндывiдуальныя эмоцыi асобы. Нядаўна Аляксандр Зянько на тэрыторыi Крынiцкага ляснiцтва закончыў чарговую групавую кампазiцыю драўляных фiгур — насельнiкаў беларускага лесу. Перад уваходнай брамай, сапраўды — як на выстаўцы: вялiкiя, з камлёў дуба выразаныя ўсё той жа пiлой сустракаюць фантазiйныя вобразы дзiка, iльва i лася. Якраз каля апошняга i зроблена гэтае фота. Аляксандр Зянько (ён у цэнтры) паказвае свае новыя творы работнiкам ляснiцтва — майстру лесу Вiктару Камеку i вальшчыку Мiкалаю Жыгадлу.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».