Вы тут

Абсалют маладосці ды яе ідэалаў


Сатырычная камедыя «Нобелеўскі тыдзень» у Новым драматычным тэатры рыхтавалася даўно і магла быць прадстаўлена яшчэ на пачатку года, калі б не пандэмія. Прэм’ера, што адбылася 2 i 3 кастрычнiка і фактычна адкрыла новы сезон пасля вялiкага перапынку, сабрала аматараў сцэнічнага мастацтва ў час, калі тэатры пачалі асцярожна адчыняць свае дзверы. І п’еса, напісаная журналістам Валянцінам Пепяляевым два гады таму, аказалася як нельга дарэчы «тут і цяпер».


У творы, што стаў тэатральным дэбютам аўтара, у іранічнай і парадаксальнай форме расказваецца пра тое, як незаўважна для саміх сябе людзі ў пэўны момант здраджваюць ідэалам юнацтва і колішнім марам. Чужая воля і чужыя меркаванні, мова штампаў і стэрэтыпаў, уплыў масмедыя і сацыяльных сетак — пра гэтыя паняцці многія звыклі казаць у кантэксце развіцця тэхналогій і прыярытэтаў новага пакалення. Спектакль «Нобелеўскі тыдзень» рэпрэзентуе некаторыя з  такіх уяўленняў і перакананняў адносна людзей узросту 40—50 гадоў. Часам менавіта гэты перыяд у жыцці звязаны з зайздрасцю да чужога поспеху, лянотай і бяздзейнасцю — сталымі спадарожнікамі крызісу, які прыходзіць у той ці іншы момант і нават на фізічным узроўні дае аб сабе знаць. Але справа не ў псіхалагічным стане герояў — глядач бачыць усё ж сатырычную камедыю аўтара-журналіста, якому, дзя­ куючы прафесіі, даводзіцца шмат назіраць за рознымі людзьмі ў розных абставінах.

«Зборныя вобразы сучасных інтэлектуалаў і “абы­ вацеляў”, парадыйны любоўны трохкутнік, элементы абсурду і фарсу — нагода паразважаць пра супраць­ стаянне побыту і пачуцця, свабоды і няволі, пра ўзае­ маадносіны інтэлігенцыі і грамадства, высокіх ідэалаў Абсалют маладосці ды яе ідэалаў Сатырычная камедыя «Нобелеўскі тыдзень» у Новым драматычным тэатры рыхтавалася даўно і магла быць прадстаўлена яшчэ на пачатку года, калі б не пандэмія. Прэм’ера, што адбылася 2 i 3 кастрычнiка і фактычна адкрыла новы сезон пасля вялiкага перапынку, сабрала аматараў сцэнічнага мастацтва ў час, калі тэатры пачалі асцярожна адчыняць свае дзверы. І п’еса, напісаная журналістам Валянцінам Пепяляевым два гады таму, аказалася як нельга дарэчы «тут і цяпер». і абыякавасці. Пры гэтым нельга быць упэўненым да канца ў тым, што ўсё сапраўды адбываецца наяве і не з’яўляецца гульнёй фантазіі», — заўважаюць стваральнікі пастаноўкі. Галоўны сярод іх, вядома, — рэжысёр-пастаноўшчык, у ролі якога выступіў Сяргей Кулікоўскі. Выканаўцы асноўных роляў — Сяргей Шырочын, Людміла Баталава і Мілана Іванова.

 У анатацыі адзначаецца: усе персанажы гісторыі выдуманыя, усе супадзенні выпадковыя, і насуперак цяперашняй апавядальнай модзе яна не заснавана на рэальнай гісторыі. Некаторыя асацыяцыі ўсё ж узнікаюць, але гэтае пытанне асабістае, цалкам ці не вельмі. Дзеянне адбываецца ў Драгічыне ў кватэры сямейнай пары. Галоўныя героі разам шмат гадоў, але, як гэта часам здараецца, жывуць на адной тэрыторыі па звычцы, не заўважаючы чалавека побач з сабой. Алег працуе ў мясцовай газеце, і ледзь не адзіная яго гордасць — вершы, напісаныя ў юнацтве. Яго жонка Уліта — бібліятэкар, але кніжніцу хутка зачыняць, бо наведвальнікаў няма. Завязка ж, традыцыйная для жанру любоўнага рамана, такая: Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымлівае іх аднакурсніца Меланья Вамп. Напярэдадні пісьменніца завітвае да былых сяброў (яна аказваецца, ці проста выглядае, маладзейшай за іх), але сутыкаецца якраз з вышэйназванымі праявамі душэўнага застою і незадаволенасці жыццём — зайздрасцю, лянотай і бяздзейнасцю. Сама ж імкнецца дзейнічаць глабальна: абуджаць, заклікаць, пераконваць. Яе асноўныя сродкі — ідэалы маладосці, былыя мары і жаданні ды, вядома, свабода, што, як вынікае з паводзін персанажаў, не такая ўжо неабходная рэч. У прыватнасці, у ёй нібы не мае патрэбы Алег, у якога некалі былі пачуцці да Меланьі. Нежаданне нешта змяняць у сваім жыцці, абыякавасць да блізкіх і да свайго жыцця, нягледзячы на, здаецца, зусім супрацьлеглыя гэтаму дзеянні з боку некаторых герояў, — асноў­ ная якасць зборных вобразаў гісторыі. Ды ці не складана гэта часам — бачыць далей за сябе? Напэўна. Гэта ў спектаклі пацвяр­ джаюць і персанажы другога плана. Такая, напрыклад, суседка Люся (ролю выканала Наталля Капітонава), якая не можа жыць без пластычных аперацый. Гратэск, што пераходзіць у абсурд, найбольш выразна вымалёўваецца і ў іншых дзеючых асобах, сярод якіх — Натэла (у выкананні Вольгі Каралёнак), упэўненая ў тым, што яе выкра­ далі іншапланецяне. Ды, адпаведна жанру, станоўчымі ці «нармальнымі» героямі на­ зваць няма каго.

У «Нобелеўскім тыдні», які дакранаецца да шматлікіх болевых кропак, мноства алюзій да твораў тэатра і кіно, знаёмых і любімых многімі. Найперш трэба згадаць лірычную камедыю Мі­ хаіла Казакова «Пакроўскія вароты». Тут можна знайсці паралелі і з сюжэтам, і з манерай выканання некаторых роляў… Узнікаюць пэўныя асацыяцыі з п’есай Фрыдры­ ха Дзюрэнмата «Вiзiт старой дамы», хоць канцэнтрацыя абсурду і жорсткасці ў спектаклі Новага тэатра значна меншая (твор, між тым, таксама некалі экранізаваў Мі­ хаіл Казакоў). Найвідавочнейшая і наймацнейшая ж паралель — з фiльмам Дзмiтрыя Астрахана «Ты ў мяне адна». Падчас дзеяння выконваецца знакамітая песня Юрыя Візбара. Зрэшты, спектакль не ў апошнюю чаргу цікавы сваімі музычным нумарамі, якія выконваюць Люсінэ Саядзян і Кацярына Сірыўля. Пры дапамозе папсовых песень і класічных рамансаў артысткі працягваюць маналог аўтара. Але гэта ўжо не сатыра, а тонкая лірыка: тая ж кампазіцыя «Не плач» Таццяны Буланавай у кантэксце пастаноўкі, дзе пастаянна згадваецца час маладосці і надзей, успрымаецца ўжо не як слязлівая песенька з 1990-х.

Кожны раз, завітваючы на пастаноўку, заяўленую як камедыя, хвалюешся за рэжысёра, але перадусім за акцёраў. Па-першае, гэта боязь, што спектакль пройдзе ў цiшынi. Па-другое, што гледачы могуць аказацца «зажатымі» (як гэта часта бывае) і будуць саромецца смяяцца і апладзіраваць, нават калі гэта неабходна. Здавалася, што і на «Нобелеўскім тыдні» гэта прысутнічала, але крыху ў меншай ступені, чым звычайна, таму Новаму драматычнаму тэатру гэтым разам пашанцавала. Між тым самы час завітаць і на іншыя спектаклі тэатра. На сайце ўстановы анансаваны такія пастаноўкі, як «Дзень» (па п’есе Славаміра Мрожэка), «Я рэч…» (па п’есе Аляксандра Астроўскага), «Дажыць да прэм’еры» (аўтар — Мікалай Рудкоўскі), «Трыбунал» (па творы Андрэя Макаёнка), «Я буду жыць!» (па п’есе Айвана Менчэла), «Як важна быць сур’ёзным» (у аснове — камедыя Аскара Уайльда), «Сабака Белага вострава» (па творы Аляксея Дударава) ды іншыя.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота з сайта агенцтва «Мінск-Навіны».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.