Вы тут

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-расійскае Пагадненне аб узаемным прызнанні віз


Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-расійскае Пагадненне аб узаемным прызнанні віз.


«Пагадненне было падпісана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску і перш за ўсё накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, — пракаментавала дакумент намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга ПЕТРАШОВА. — Пагадненне вызначае, што замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзяржаў або на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу».

У выніку беларуская візавая сістэма атрымлівае права на выдачу віз, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі, заўважыла дэпутат.

«Ратыфікацыя Пагаднення будзе садзейнічаць развіццю міжнародных кантактаў, турыстычнага і інвестыцыйнага патэнцыялаў нашай краіны і дэманстраваць адкрытасць нашай дзяржавы для замежных гасцей», — упэўнена парламентарый.

Пагадненне не закранае катэгорыю замежнікаў, якія прыбываюць у нашу краіну праз аэрапорт і маюць права знаходзіцца на яе тэрыторыі 30 дзён без афармлення візы, а таксама маюць права на 15-дзённае безвізавае наведванне тэрыторыі турыстычных раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Пра гэта расказаў дэпутатам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген ШАСТАКОЎ.

«Відавочна, што замежнікі, якія скарыстаюцца гэтым правам, могуць адпаведна знаходзіцца толькі на тэрыторыі Беларусі альбо адпаведных раёнаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, калі ў іх адсутнічае беларуская альбо расійская віза, — сказаў ён. — Калі ж такая віза ёсць, яны могуць падчас знаходжання ў нас рухацца і на тэрыторыю Расіі. Уласна кажучы, асаблівы парадак уезду гэта пагадненне не закранае».

Пагадненне ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля ратыфікацыі ў абедзвюх дзяржавах. Беларускі бок ратыфікуе першым.

На пытанне дэпутата пра перспектывы поўнага адкрыцця граніцы з Расійскай Федэрацыяй, намеснік міністр замежных спраў Яўген Шастакоў адказаў:

«Перамовы па дадзеным пытанні ідуць пастаянна. Узначальваецца гэты працэс адпаведнымі санітарнымі службамі Беларусі, бо пытанне закрыцця мяжы ляжыць у плоскасці менавіта санэпідэмабстаноўкі. Мы бачым, што і ў Расіі, і ў Беларусі наступіла так званая другая хваля захворванняў на кавід і на сезонныя захворванні: ВРВІ і грып. Мы часткова вырашылі пытанне па паветраных зносінах: цяпер дзейнічаюць шэсць рэйсаў на тыдзень (тры належаць авіякампаніі „Белавія“ і тры — „Аэрафлоту“). Пастаянна прапаноўваем Расійскай Федэрацыі аднавіць чыгуначныя зносіны і ўрэгуляваць пытанні, якія звязаныя з аўтамабільнымі зносінамі».

Па словах Шастакова, расійскі бок падыходзіць у перамовах больш дзейна ў плане прыняцця канкрэтных абмежавальных і забаронных мер, беларускі шукае любую магчымасць вырашыць гэтыя пытанні.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».