Вы тут

Як вырасціць земляны арэх на сваіх сотках


Падобна на тое, што сёлета на сваім дачным участку мы збяром багаты ўраджай землянога арэха. Арахіс ужо гатовы да збору, але мы плануем сабраць яго ў канцы кастрычніка.


Арахіс — гэта паўднёвае расліна, і атрымаць добры ўраджай яго ў нашых шыротах — справа няпростая! Многія дачнікі ўжо не адзін год спрабуюць вырошчваць земляны арэх на сваіх сотках, падзялюся сваім вопытам і я. Сёння магу сцвярджаць, што арахісу лепш за ўсё падыходзіць рассадны спосаб.

Агратэхніка атрымання арахісу пачынаецца з выбару месца. Яно павінна быць сонечнае і пажадана ў паўднёвым баку фазэнды. Падрыхтоўка глебы таксама займае час. Гэта перакопка ўчастка на добрую глыбіню — да 20—25 сантыметраў з унясеннем перагною або добра выспелага кампосту, а таксама попелу і вапны ў адпаведных дозах. А яшчэ трэба ўнесці суперфасфат і сернакіслы калій строга па інструкцыі.

Пасадку расады арэха ў падрыхтаваную градку мы ажыццяўляем праз два-тры дні пасля яе фарміравання, недзе ў першых чыслах чэрвеня. Пасля высадкі градку паліваем метадам дажджавання летняй вадой і накрываем спанбондам. Паўднёваму арахісу патрэбны цяпло і лёгкая парнасць глебы. Пры ўмацаванні расады на градцы спанбонд злёгку прыўздымаем на калочкі і пакідаем да наступлення ўстойлівага цяпла. У гэты час тэмпература глебы на глыбіні 20 см павінна дасягнуць 10—15 градусаў. Таму плёнку мы адкрываем днём, а на ноч расліны зноў закрываем. Пасля пачатку цвіцення плёнку трэба зняць. Увесь гэты час мы рэгулярна паліваем расліны, але толькі летняй вадой. Перад палівам праводзім рыхленне глебы, а яшчэ праполваем і выдаляем пустазелле. Абганяць расліны трэба ў пачатку цвіцення, не засыпаючы пры гэтым кветканосы. Уборку ўраджаю практыкуем пасля ўсыхання асноўных частак расліны.

Выкопваем арахіс, як правіла, у кастрычніку, а бывае, і крыху пазней. Кусты з пладамі складваем на сонейку ў купкі і так пакідаем на 2-3 дні. Толькі потым абрываем арэшкі, сушым пад дахам. Калі арэшкі ў абалонцы пры ўстрэсванні будуць боўтацца і шамацець, значыць, арахіс высах і яго можна пакласці для захоўвання ў кардонную скрынку.

Пасля збору арэшкі падсушваем, а затым калібруем. З кожнага куста збіраем не менш як 30—40 арэхаў, і да таго даволі добрай якасці: не саступаюць па смаку прывезеным з поўдня! І, як мы сталі заўважаць, з кожным годам ураджай у нас усё лепш і лепш. (Практыка — справа вялікая!) Частку арэшкаў мы заўсёды пакідаем на насенне, а другая частка ідзе на пачастунак унукам і сябрам. Арэшкі добра смажыць і грызці ўвечары, седзячы каля тэлевізара. Паспрабуйце!

Яўген Салановіч, дачнік са шматгадовым вопытам

Прэв’ю: ngnovoros.ru

Загаловак у газеце: Пахрумсцім... землянымі арэшкамі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».