Вы тут

Рэцэпт баршчовай запраўкі з буракоў з яблыкамі


Рэцэпт баршчовай запраўкі з буракоў з яблыкамі (пажадана сорту Антонаўка) дастаткова просты, а сама запраўка вам абавязкова спадабаецца — па меншай меры, нашы сябры і родныя ад яе ў захапленні.


Бяром 2,5 кг вырашчаных на дачы салодкіх сартавых буракоў. Дадаём сюды 1 кг морквы, а таксама па 0,5 кг цыбулі, салодкага перцу і яблыкаў. Усё наразаем або шаткуем на камбайне, а затым добра змешваем. Да гэтай нарэзкі дадаём 4 ст. л. цукру і 2 ст. л. солі. Зноў акуратна змешваем і пакідаем у вялікай каструлі на 3 гадзіны. Пасля такой вытрымкі дадаём у каструлю 200 г сланечнікавага алею і 50 г 9-працэнтнага воцату. Размяшаўшы ўсё гэта, варым 15—20 хвілін на маленькім агні. Пасля варкі раскладваем у шкляныя паўлітровыя слоікі і закатваем. Закаткі ў слоіках пераварочваем уверх дном да поўнага астывання! Заўважце, у вас атрымаецца каля дзесяці слоічкаў такой «цуда-закаткі». Для вялікай сям'і мы штогод робім па два ці нават тры такія замесы баршчовай запраўкі, і ўсё з'ядаецца з задавальненнем. Смак яе незвычайны, а захоўваць запраўку можна як у закатаным, так і ў замарожаным выглядах.

Яўген Салановіч, дачнік са шматгадовым вопытам

Прэв’ю: 7dach.ru

Загаловак у газеце: Сапраўдны летні смак!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?