Вы тут

Актывісткі Беларускага саюза жанчын высадзілі ў кастрычніку сотні дрэў па ўсёй краіне


У знак адзінства, міру і згоды на некаторых дрэвах завязвалі зялёна-чырвоныя стужачкі.


Ак­тыў Са­ю­за жан­чын Са­лі­гор­шчы­ны вы­са­джвае са­сно­выя дрэ­вы.

— Па ініцыятыве прэзідыума БСЖ у гэтым годзе ў рамках тыдня маці аб'яўлена рэспубліканская акцыя «За Беларусь!», — сказала на адкрыцці рабінавай алеі ў Слоніме старшыня Беларукага саюза жанчын Алена БОГДАН. — У ёй прымаюць удзел актывісткі жаночага руху, жанчыны розных сфер дзейнасці і прафесій, якія выступаюць за захаванне міру і стабільнасці ў краіне.

Між іншым, толькі на Гродзеншчыне больш за 700 дрэў нядаўна ўпрыгожылі населеныя пункты. Дзевятнаццаць бярозавых, рабінавых, кляновых, туевых, ліпавых алей закладзены ва ўсіх рэгіёнах Прынямоння.

— Пасадка дрэў — гэта пасланне ў будучыню, бо яны будуць радаваць сваёй прыгажосцю нашых дзяцей і ўнукаў, — упэўнена лідар жаночага руху Воранаўшчыны Алена Ястрэмская. — Жанчыны павінны заўсёды несці творчы і пазітыўны пачатак. Гэтаму спрыяе і закладка алей.

26 бярозак з'явіліся 26 кастрычніка на праспекце Энергетыкаў і ў Астраўцы:

«Жанчыны нашага краю — за мірнае спакойнае жыццё ў Беларусі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, — сказала лідар жаночага руху Астравеччыны Наталля БАНІЦЭВІЧ падчас пасадкі бярозавай алеі. — Жанчыны кожнага раёна далучыліся да добрай кастрычніцкай акцыі».

Штогод 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці, заснаваны Указам Прэзідэнта ў 1998 годзе па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын. Да правядзення Дня маці прымеркаваны і Тыдзень маці, падчас якога па ўсёй краіне праводзяцца святочныя мерапрыемствы — сустрэчы, конкурсы вершаў і сачыненняў, выстаўкі дзіцячай творчасці, святочныя канцэрты, вечары адпачынку. Арганізавана ўшанаванне шматдзетных і маладых маці, віншаванне пажылых жанчын, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, дамах для ветэранаў, якія знаходзяцца ў шпіталях сястрынскага догляду, наведванне дому адзінокіх пажылых жанчын. Традыцыйна да Дня маці прымеркаваны пасадкі кастрычніцкіх алей Маці.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Жанчыны ствараюць алеі Маці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Грамадства

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Тры гады таму Дзянiс Дук пераехаў у Магiлёў, каб узначалiць вядучую ВНУ вобласцi па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.