Вы тут

Лукашэнка — Эрдагану: нягледзячы на шэраг выклікаў і пагроз, у нас атрымалася падтрымліваць супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдаган і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе.


«Нягледзячы на ​​шэраг беспрэцэдэнтных выклікаў і пагроз, з якімі сутыкнуліся нашы краіны на працягу бягучага года, у нас атрымалася захаваць і паспяхова падтрымліваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах дзякуючы высокаму ўзроўню узаемнай павагі і даверу», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што беларуска-турэцкае партнёрства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах будзе і ў далейшым стабільна і плённа развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і эфектыўнай дзейнасці на чале Турцыі, а жыхарам гэтай дзяржавы — міру і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?