Работнікі МНС патушылі электрасамакат у мінскім ГЦ, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
«Сёння ў 13.56 на нумар 101 паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў павільёне гандлёвага цэнтра па вул. Прытыцкага, 29 у Мінску. На месца выехалі падраздзяленні МНС. Пасля высветлілася, што загарэўся электрасамакат, які зараджаўся ў гандлёвым павільёне на другім паверсе. Узгаранне ліквідавана ў 14.08 работнікамі МНС пры дапамозе двух вогнетушыцеляў», — распавялі ў прэс-службе.
Адміністрацыя ГЦ з супрацоўнікамі МНС эвакуіравалі каля 100 чалавек. Ніхто не пацярпеў.
Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».