Вы тут

Самаізаляцыя пры ўездзе ў Беларусь не тычыцца дыпламатаў і вадзіцеляў-міжнароднікаў


Міністэрства аховы здароўя распавяло, на каго не распаўсюджваюцца патрабаванні аб знаходжанні ў 10-дзённай самаізаляцыі і наяўнасці медыцынскага дакумента з адмоўным вынікам лабараторнага даследавання на COVID-19 пры ўездзе ў Беларусь. Адпаведнае растлумачэнне, якое тычыцца прымянення пастановы Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 №591, размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.


Патрабаванні не распаўсюджваюцца на супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі ў замежных дзяржавах, членаў іх сем'яў. Гэта ж адносіцца і да замежных грамадзян, якія рухаюцца па дыпламатычных пашпартах, супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі і акрэдытаваных па сумяшчальніцтву з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, а таксама членаў іх сем'яў.

Не датычыць 10-дзённая самаізаляцыя пры ўездзе ў Беларусь кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый, якія ў тым ліку прыбываюць па запрашэнні дзяржорганаў і іншых арганізацый. Пры перасячэнні дзяржмяжы яны павінны мець копію запрашэння.

Патрабаванні не распаўсюджваюцца на вадзіцеляў транспартных сродкаў, прызначаных для міжнародных аўтаперавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў; членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін. У пераліку таксама супрацоўнікі Дзяржаўнай фельд'егерскай службы Беларусі, якія дастаўляюць афіцыйную карэспандэнцыю і дыпламатычную пошту па міждзяржаўных фельд'егерскіх маршрутах; супрацоўнікі РУП «Спецыяльная сувязь», якія ажыццяўляюць дастаўку спецыяльных адпраўленняў па міждзяржаўных маршрутах спецыяльнай сувязі.

Не будуць знаходзіцца ў самаізаляцыі людзі, якія прыбылі з краін чырвонай зоны (г.зн. уключаных у пералік краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19) і рухаюцца па тэрыторыі Беларусі транзітам. Яны павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць выезд з рэспублікі на працягу адных сутак. Тых, хто перавысіў 24-гадзінны тэрмін транзіту, праз мяжу не прапусцяць.

Аналагічнае правіла датычыцца і грамадзян Беларусі, а таксама замежнікаў, якія пастаянна жывуць у краіне, і асоб без грамадзянства, якія прыбылі з краін зялёнай зоны (г.зн. не ўключаных у пералік краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19) і рухаліся транзітам праз краіны чырвонай зоны. Аднак у гэтым выпадку ў іх павінна быць дакументальнае пацвярджэнне знаходжання ў краінах транзіту не больш за 24 гадзін.

Акрамя таго, патрабаванні па самаізаляцыі не распаўсюджваюцца на людзей, якія вярнуліся са службовай камандзіроўкі ў краінах чырвонай зоны (пры наяўнасці дакументальнага пацверджання аб камандзіраванні), асоб, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі.

Замежнікі і асобы без грамадзянства, якія прыехалі ў Беларусь для атрымання меддапамогі (у тым ліку кансультацыі), і ад’язджаюць з рэспублікі да заканчэння тэрміну самаізаляцыі, пры перасячэнні дзяржмяжы павінны мець дакумент (даведку) аб атрыманні такой дапамогі або кансультацыі ва ўстанове аховы здароўя краіны.

Прэв’ю: rossaprimavera.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».