Вы тут

Інвестпраект па вытворчасці ўпаковачнай паперы рэалізуюць на Светлагорскім ЦКК да канца 2023 года


Інвестыцыйны праект па вытворчасці ўпаковачнай паперы рэалізуюць на ААТ «Светлагорскі ЦКК» да канца 2023 года, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве па выніках сустрэчы старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Міхаіла Касько з працоўным калектывам.


Паводле слоў Мікаіла Касько, за дзевяць месяцаў 2020 года Светлагорскі ЦКК выканаў усе паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці. «Прыраслі па экспарце, паказчыкі энергазберажэння палепшыліся, рэнтабельнасць продажаў і чысты прыбытак павялічыліся», — адзначыў ён. На думку старшыні канцэрна, у прадпрыемства вельмі добры патэнцыял для развіцця. Размова, у прыватнасці, аб стварэнні вытворчасцей, звязаных з паглыбленай перапрацоўкай драўніны.

Адзін з такіх праектаў — будаўніцтва папераробнай машыны для вытворчасці ўпаковачнай паперы магутнасцю 160 тыс. т у год. Цяпер узгадняюцца тэхнічныя і фінансавыя ўмовы кантракта з пастаўшчыком абсталявання — фінскай кампаніяй Valmet. Праект называюць значным не толькі для прадпрыемства і горада, але і для краіны ў цэлым. Мяркуецца, што з паперы, вырабленай на Светлагорскім ЦКК, малы і сярэдні бізнес змогуць вырабляць тару і ўпакоўку для будаўнічых сумесей, цэменту, сухога абястлушчанага малака і іншых тавараў, якія сёння ў вялікай колькасці вырабляюцца ў Беларусі. «Рынак збыту ёсць, будзе новая вытворчасць, будуць працоўныя месцы, падаткі ў бюджэт. Гэта вялікая і добрая перспектыва для вашага прадпрыемства, на вас мы ўскладаем вялікія надзеі, а таму і адказнасць за камбінат павінна быць двайная, калі не трайная», — падкрэсліў Міхаіл Касько.

У ліку важнейшых задач для Светлагорскага ЦКК — выхад у 2021 годзе на стапрацэнтную магутнасць вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы, што дасць магчымасць выпускаць да 400 тыс. т цэлюлозы ў год (для параўнання: у бягучым годзе гэты паказчык складзе каля 270 тыс. т), а таксама ўвод другой чаргі новага завода па вытворчасці віскознай цэлюлозы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».