Вы тут

Стужку «Вам i не снiлася» ўбачым на «Беларусь 3»


«Вам i не снiлася» — гэта экранiзацыя аповесцi Галiны Шчарбаковай ад рэжысёра Iльi Фрэза, на якой вырасла не адно пакаленне. Сёлета кiнастужцы спаўняецца 40 гадоў. Па мерках кiнематографа яна ўжо прайшла выпрабаванне часам, але, здаецца, не страчвае сваёй актуальнасцi i вартая адзнакi «кiно на ўсе часы». Убачыць яе зможам на наступным тыднi на тэлеканале «Беларусь 3».


Гледачы даведваюцца гiсторыю першага кахання старшакласнiкаў Кацi i Рамана, якую не ўсе ўспрымаюць аднолькава. Равеснiкi знаходзяць тут нагоды для жартаў, а дарослыя маюць палярныя погляды на ўзнiкненне такiх пачуццяў. А ўсё таму, што самi бацькi маладых людзей некалi перажылi розныя гiсторыi, а некаторыя не адпускаюць iх i сёння. Мацi Кацi Людмiла (роля Iрыны Мiрашнiчэнкi) у юнацтве не адказала на пачуцці бацькі Рамана Канстанцiна (Альберт Фiлозаў), і ў iх каханне не склалася. Мацi хлопца (Лiдзiя Федасеева-Шукшына) ведае пра гэта i таму адчувае рэўнасць да жанчыны i непрыязнасць да яе дачкi. Яна i iмкнецца ўсiмi магчымымi спосабамi разлучыць падлеткаў: пераводзiць сына ў iншую школу, забараняе яму бачыцца з Кацяй, але ўсе перашкоды толькi ўзмацняюць пачуццi закаханых. Аднак i мацi не спыняецца ў сваёй задуме. Хлопца i дзяўчыну падтрымлiваюць толькi аднакласнiкi i класны кiраўнiк Таццяна Мiкалаеўна (Алена Салавей), якая дапамагае Рому i Кацi не страцiць адно аднаго. Дарэчы, у самым першым варыянце рукапiсу аповесцi была назва «Раман i Юлька», але такiя iмёны не ўхвалiлi перад пачаткам здымак кiнафiльма i гераiня пачала насiць iмя Каця.

Наогул у самой аповесцi цiкавы лёс. Галоўнага героя i сюжэт пiсьменнiца знайшла ў гiсторыi, якая здарылася з яе сынам-дзесяцiкласнiкам. Ён палез да сваёй любай дзяўчыны па трубе, а калi вяртаўся, апошняя развалiлася. На шчасце, у жыццi ўсё абышлося без траўм. Так Галiна Шчарбакова, творы якой не друкавалiся, i вырашыла паспрабаваць напiсаць гiсторыю пра каханне — класiка i бяспройгрышны варыянт. Але ж калi аднесла сваю работу ў рэдакцыю часопiса «Юнацтва», там ёй доўгi час не давалi адказу, бо фiнал быў трагiчны. Тады пiсьменнiца адправіла свой твор на кiнастудыю iмя Горкага Сяргею Герасiмаву (ён быў адзiны, каго яна ведала там). Аповесць спадабалася жонцы рэжысёра, i тая паабяцала зрабiць усё магчымае, каб гэты твор атрымаў экранiзацыю. А праз два днi Шчарбакова ўжо размаўляла з Iльёй Фрэзам, якi стаў рэжысёрам будучай кiнастужкi. У друку ж аповесць (пад назвай «Вам i не снiлася») з'явiлася амаль што толькi праз год, калi здымкi фiльма iшлi ўжо поўным ходам.

Здымкi кiнафiльма, якi стаў своеасаблiвай савецкай экранiзацыяй «Рамэа i Джульеты», праходзiлi ў асноўным у Маскве i ў Ленiнградзе. Галоўную ролю Кацi атрымала 23-гадовая Таццяна Аксюта, якая на той час ужо скончыла тэатральны i нават паспела выйсцi замуж. А вось на ролю Рамана адбор быў сярод вялiкай колькасцi хлопцаў па ўсёй краiне, але ў вынiку яна дасталася Мiкiце Мiхайлоўскаму (яму на той момант споўнiлася толькi шаснаццаць гадоў, i ён яшчэ не меў багатага вопыту ў акцёрстве). На ролю мацi Кацi таксама праходзiлi пробы розныя актрысы, сярод якiх была нават Ада Рогаўцава, аднак рэжысёр чакаў i бачыў у ёй толькi Iрыну Мiрашнiчэнку (тая якраз тады трапiла ў аварыю, таму Фрэз чакаў, пакуль яна паправiцца).

Многiя прыхiльнiкi фiльма адзначаюць, што настолькi кранальным «Вам i не снiлася» атрымаўся яшчэ i дзякуючы свайму музычнаму афармленню. Кампазiтарам кiнастужкi выступiў Аляксей Рыбнiкаў. Яго песня «Апошняя паэма» стала надзвычай папулярнай пасля выхаду карцiны. Мелодыю кампазiцыi ён напiсаў яшчэ ў 1970 годзе (планавалася, што яна будзе выкарыстана ў фiльме «Востраў скарбаў»), а потым нават здзiўляўся, наколькi лёгка спалучылася музыка дзесяцiгадовай даўнасцi з раней невядомай яму паэзiяй Рабiндраната Тагора ў перакладзе Адэлiны Адалiс. У 1981 годзе яна нават атрымала прэмію «Песня года» — настолькi была папулярная i гучала ледзь не з кожнага акна. Яе потым перапявалi многiя артысты.

Сам фiльм у свой час не толькi сабраў у айчынным пракаце аўдыторыю больш за 26 мiльёнаў гледачоў — адбыўся яго прэм'ерны паказ у Нью-Йорку, дзе фiльм выйшаў пад назвай «Love & Lies». Крытыкi неадзназначна сустрэлi кiнастужку, бо кожны бачыў у ёй свае акцэнты: адны — канфлiкт пакаленняў, другiя — сямейную дыктатуру i толькi потым драму пра юнацкае каханне. Але галоўнае, што «Вам i не снiлася» i праз гады пранiкнёна шчыры i на дзiва актуальны для самай рознай аўдыторыi кінафільм.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Права на каханне цi перасцярога ад памылкi?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».