Нацыянальны кінапраект «Янка Купала» рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага пакажуць на міжнародным фестывалі кіно «Маскоўская прэм’ера», які пройдзе ў расійскай сталіцы з 12 па 18 лістапада. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Паказ адбудзецца 14 лістапада ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, які супаў з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя. Трэйлер «Янкі Купалы» ёсць на англійскай, рускай, беларускай і кітайскай мовах. Аўтар сцэнарыя — Алена Калюнова пры ўдзеле Аляксандры Барысавай і Уладзіміра Янкоўскага.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.