Вы тут

Песню бярыце з сабою. «З лiстападамi»


Мiхась Башлакоў (нар. 1951) — вядомы беларускi паэт. У розныя гады працаваў настаўнiкам, супрацоўнiкам Саюза пiсьменнiкаў i Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. Апублiкаваў кнiгi паэзii «Касавiца», «Начны паром», «Днi мае залатыя», «Як слёзы горкiя Айчыны...», «Нетры», «Палын» i iншыя. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Вершы — Мiхась БАШЛАКОЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВIЧ.

1. З лiстападамi,

з лiстападамi

Завiтаю я зноў сюды,

Дзе ў сцюдзёную студню

падаюць,

Цiха падаюць жалуды...

Прыпеў:

Усё праходзiць,

усё мiнаецца:

Смутак, радасць, любоў,

гады...

Толькi ў студню сцюдзёнай

ранiцай

Цiха падаюць жалуды...

2. Што ж так сэрца, як лiст,

трапечацца?..

Зачарпну я вядро вады.

I душа, нiбы студня

свецiцца.

Цiха падаюць жалуды...

Прыпеў.

3. I мне верыцца

i не верыцца —

Тут юнацтва майго сляды.

Праз гады зноў да студнi

вернешся

— Цiха падаюць жалуды...

Прыпеў.

4. Жоўты вецер крочыць

прысадамi.

Аблятаюць далоў лiсты.

I ў сцюдзёную студню

падаюць,

Цiха падаюць жалуды.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе кампазітар Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?