Вы тут

У пачатку лiстапада будзе на 4-6 градусаў вышэй за норму


Ужо амаль тыдзень магутны цыклон з Паўночнай Атлантыкi спрабуе прабiцца на ўсход. Але шлях яму заступае шырокi блакавальны антыцыклон над Волгай. Пакуль наша краiна знаходзiлася пад абаронай гэтага антыцыклону, дажджоў практычна не было. А вось у пятнiцу сiтуацыя змянiлася, i ўладу над надвор'ем узялi франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Чакаецца воблачнае з праясненнямi надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыi краiны, а ўдзень месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер слабы, пераменных напрамкаў. Начная тэмпература паветра — ад плюс 2 градусаў да 7 цяпла. Удзень  — ад плюс 6 да плюс 11 градусаў.

Першы дзень апошняга месяца восенi будзе не па сезоне цёплы. У многiх раёнах абыдзецца без ападкаў, толькi па Гомельскай вобласцi месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходнi, усходнi ўмераны. Уначы — плюс 1—7 градусаў, а ўдзень — 6—12 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у панядзелак чакаецца воблачнае з праясненнямi надвор'е, пераважна без ападкаў. Уначы i ранiцай месцамi будзе туман. Вецер паўднёва-ўсходнi, паўднёвы, уначы слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, пры працяглых праясненнях — ад нуля да 2 марозу. Удзень чакаецца 6—12 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pikabu.ru

Загаловак у газеце: Да нас заляцела еўравосень

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што мяняецца з 1 снежня

Што мяняецца з 1 снежня

Вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. 

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Пра гэтыя i iншыя прапановы ў законапраект аб валанцёрскай дзейнасцi разважалi эксперты падчас круглага стала.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава.