Вы тут

У Мінску 31 кастрычніка і 1 лістапада разгорнуцца сельскагаспадарчыя кірмашы


На пляцоўках ва ўсіх раёнах сталіцы 31 кастрычніка і 1 лістапада з 10:00 да 16:00 можна будзе купіць агародніну, садавіну, мяса, рыбу і малочныя прадукты па выгадных цэнах, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў  Мінгарвыканкаме.


Кірмашы разгорнуцца па наступных адрасах:

  • Завадскі раён — вул. Ташкенцкая, 19 (паркоўка каля «Чыжоўка-Арэны»), вул. Герасіменка, 51 (пляцоўка каля ШФК «Мандарын»);
  • Ленінскі раён — пр. Ракасоўскага, 114 (паркоўка ўздоўж будынка);
  • Маскоўскі раён — вул. Я. Чачота, 25;
  • Кастрычніцкі раён — вул. Чкалава, 7 (пляцоўка каля культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»), вул. Барамзіной, 10а (жылы раён Сокал);
  • Партызанскі раён — бульвар Трактарабудаўнікоў;
  • Першамайскі раён — вул. Русіянава, 1;
  • Савецкі раён — парк Дружбы народаў;
  • Фрунзенскі раён — вул. Лабанка, 94 (пляцоўка каля ГЦ «Максімус»);
  • Цэнтральны раён — вул. Кахоўская, 31 (пляцоўка каля кінатэатра «Кіеў»).
Прэв’ю: rostov.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.