Вы тут

Казкі для маленькіх беларусаў


Чарадзейны пярсцёнак. Беларускія народныя казкі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2018.

Гэты зборнік – добры падарунак маленькім чытачам. У даступнай для дзіцячага ўзросту форме казкі распавядаюць пра маральныя каштоўнасці беларускага народа, а іх героі ўвасабляюць найлепшыя рысы нацыянальнага характару. Народныя казкі яскрава адлюстроўваюць беларускую міфалогію, звычаі і традыцыі, у сімвалічнай форме паказваюць, чым жылі беларусы на працягу стагоддзяў, з якімі выклікамі сутыкаліся і дзякуючы чаму перамагалі. І зусім не выпадкова мы сустрэнем тут разумную, таленавітую, надзеленую магічнымі здольнасцямі жонку, якая дае рады бедам і выпрабаванням, што абрынуліся на яе мужа. Найвялікшай каштоўнасцю з’яўляецца і сапраўднае сяброўства: істоты з жывёльнага свету (Кот, Сабака, Мышка, Рак, Жучок, чароўныя коні) верай і праўдай служаць свайму гаспадару. Беларускі варыянт казкі пра добрага бацьку і яго трох сыноў (два разумныя, а трэці Іван-прасцяк) падкрэслівае перавагу нібыта праставатага, але смелага і дасціпнага мужыцкага сына, які, па беларускай завядзёнцы, не схільны лезці наперад, дэманстраваць усім свае здольнасці і дасягненні, а ціха і незаўважна робіць сваю справу і ў выніку атрымлівае ўзнагароду – царскую дачку ў жонкі і ўсё царства (“Бацькаў дар”). Даволі часта сустракаецца ў казках вобраз дурнаватых, пыхлівых цароў і каралевічаў, а чалавек з народа заўсёды аказваецца разумнейшым і дужэйшым за іх (“Жаўнер Іванька”). Адужваюць героі беларускіх казак не толькі варожую армію і царскіх хаўруснікаў, але і розных пачвар – Змея, Цмока, прычым не сілай, а розумам (“Хведар Набілкін і яго таварышы”). Мудрасць, вобразнасць і паэтычнасць мовы, займальнасць сюжэтаў – тое, чым беларускія народныя казкі прывабяць сучасных дзяцей.

Алена Брава   

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».