Вы тут

Усе ўдзельнікі выпрабаванняў вакцыны «Спадарожнік V» у Беларусі адчуваюць сябе здавальняюча


Усе беларускія ўдзельнікі пострэгістрацыйных даследаванняў расійскай вакцыны супраць каранавіруса «Спадарожнік V», якія атрымалі першы кампанент прэпарата, адчуваюць сябе здавальняюча. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.


«Усяго скрынінг прайшлі 109 пацыентаў, вакцынаваны 100 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым удакладняецца, што дзевяць пацыентаў не прайшлі скрынінг па розных прычынах: з-за станоўчых аналізаў на COVID-19 (у тым ліку наяўнасці антыцел), павышанай тэмпературы на момант рандамізацыі і г. д.

У даследаваннях удзельнічаюць мінскія паліклінікі нумар 4 (уключана 20 пацыентаў), нумар 5 (20 пацыентаў), нумар 14 (28 пацыентаў), нумар 28 (32 пацыенты).

Праз 21 дзень пасля першага ўвядзення прэпарата добраахвотнікі атрымаюць другі кампанент.

Усе ўдзельнікі назіраюцца на працягу 180 дзён з моманту першай вакцынацыі. Спецыялісты ацэньваюць эпідэміялагічную эфектыўнасць, імунагеннасць і бяспеку вакцыны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што мяняецца з 1 снежня

Што мяняецца з 1 снежня

Вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. 

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Пра гэтыя i iншыя прапановы ў законапраект аб валанцёрскай дзейнасцi разважалi эксперты падчас круглага стала.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава.