Вы тут

Распачалася ўстаноўка сонечных панэляў у «Зялёных школах»


Кампанія А1 усталявала сонечную панэль у Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў. Гэта першы з камплектаў спецыяльнага абсталявання, якое ў бліжэйшы час з’явіцца яшчэ ў шасці навучальных установах краіны, якія перамаглі ў экалагічным конкурсе «Энергія сонца для «Зялёных школ».


Журы выбрала сем пераможцаў — па адным у кожным рэгіёне краіны і асобна ў Мінску, якія атрымалі максімальную колькасць балаў за свой вопыт у рэалізацыі экалагічных і эка-сацыяльных праграм, акцый і праектаў. Прызам для іх і стала ўстаноўка кампаніяй А1 камплектаў спецыяльнага абсталявання для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама для нагляднай дэманстрацыі вынікаў работы сонца школьнікам.

«Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя, таксама як і дапамога дзецям — важныя напрамкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці нашай кампаніі. Таму мы вельмі рады, што з дапамогай сонечных панэляў зможам развіць працу па экалагічнай адукацыі, паказаць дзецям рэальныя прыклады таго, як можна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы, і чаму да іх трэба ставіцца ашчадна», — адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай ЮШКЕВІЧ.

У конкурсе ўдзельнічалі навучальныя ўстановы, якія з’яўляюцца ўладальнікамі спецыяльнага дыплома «Зялёнай школы». Экалагічнае спаборніцтва праводзілася пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Выхаванцы Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, дзе з’явілася першая панэль, ужо наведваюць заняткі, падчас якіх назіраюць за працай тэхналагічнай навінкі і разбіраюцца ў тым, як яна функцыянуе. Да сонечнай панэлі далучаны вулічны ліхтар побач з будынкам цэнтра, які аўтаматычна ўключаецца з прыходам цемры і выключаецца, як толькі развіднее. Працуе ён за кошт энергіі, назапашанай днём, таму ў добрае надвор’е акумулятар зараджаецца з запасам на той выпадак, калі сонца за хмарамі не відаць. Кіраваць ліхтаром можна і ў ручным рэжыме.

Акрамя Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, да канца года сонечныя панэлі плануецца размясціць таксама ў Кобрынскім раённым цэнтры экалогіі, турызму і краязнаўства, у сярэдняй школе № 16 горада Орша, Уцеўскай сярэдняй школе Добрушскага раёна, смаргонскай гімназіі, Барысаўскім цэнтры экалогіі і турызму і Асіповіцкай сярэдняй школе № 3

Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» праводзіўся кампаніяй А1 у партнёрстве з міністэрствамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі і Праграмай Развіцця ААН у Беларусі. Галоўная мэта праекта — зрабіць экалагічную інфармацыю больш даступнай для школьнікаў і дарослага насельніцтва рэгіёнаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».