Вы тут

З'явілася магчымасць выкарыстання мабiльнай паслугi эквайрынгу замест плацежных тэрмiналаў


Мiнiстэрства па падатках i зборах паведамляе аб магчымасцi выкарыстання мабiльнай паслугi эквайрынгу замест плацежных тэрмiналаў для правядзення разлiкаў з выкарыстаннем бескантактавых прылад.


Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне развiцця падатковых органаў Мiнiстэрства па падатках i зборах, у адпаведнасцi з падпунктам 2.8 пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў i Нацыянальнага банка № 924/16 «Аб выкарыстаннi касавага i iншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу» юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi абавязаны ўстанавiць i выкарыстоўваць плацежныя тэрмiналы, якiя забяспечваюць у тым лiку прыём да аплаты банкаўскiх плацежных картак мiжнародных плацежных сiстэм Visa i MasterCard, унутранай плацежнай сiстэмы «БЕЛКАРТ», эмiсiю якiх ажыццяўляюць банкi краiны, у аб'ектах i пры ажыццяўленнi вiдаў дзейнасцi.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 года пачнецца прыём бескантактавых банкаўскiх плацежных картак, а таксама рэгiстрацыя аперацый з iх выкарыстаннем па тэхналогii радыёчастотнай iдэнтыфiкацыi ва ўсiх плацежных тэрмiналах у арганiзацыях гандлю (сэрвiсу). Такiм чынам, банкi-экваеры з 1 студзеня павiнны спынiць абслугоўванне плацежных тэрмiналаў арганiзацый гандлю (сэрвiсу), у якiх адсутнiчае функцыянальная магчымасць прыёму бескантактавых банкаўскiх плацежных картак па тэхналогii радыёчастотнай iдэнтыфiкацыi.

З улiкам iнфармацыi Нацыянальнага банка на сённяшнi дзень плацежныя сэрвiсы, якiя дазваляюць выкарыстоўваць мабiльныя прылады (смартфоны, планшэты) у якасцi плацежнага тэрмiнала для прыёму аплаты з дапамогай банкаўскiх плацежных картак, укаранiлi наступныя банкi-экваеры:

ААТ «ААБ Беларусбанк» — паслуга mPOS (дадатку «BPC mPOS» «ГандлярОК», «payBYcard»);

ААТ «Прыёрбанк» — паслуга Prior SoftPos (дадатак «тapXphone»), паслуга Miura (дадатак «payBYcard»).

Такiм чынам, суб'екты гаспадарання могуць выкарыстоўваць мабiльныя прылады з плацежным дадаткам у якасцi плацежнага тэрмiнала пры ўмове забеспячэння прыёму аплаты з выкарыстаннем бескантактавых i кантактавых картак плацежных сiстэм Visa, MasterCard, «БЕЛКАРТ», эмiсiю якiх ажыццяўляюць названыя банкi краiны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.