Вы тут

Энергетычныя напоі не выклікаюць прывыкання, але па-рознаму ўплываюць на арганізм


Энергетычныя напоі не выклікаюць прывыкання, але могуць па-рознаму ўплываць на арганізм, паведаміў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, перадае​ БЕЛТА.


«З медыцынскага пункту гледжання, гэты прадукт не выклікае залежнасці, таму знаходзіцца ў вольным доступе», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.

Разам з тым энергетычныя напоі могуць па-рознаму ўплываць на арганізм. «Калі агульная катэгорыя грамадзян, якія спажываюць гэты напой, рэагуе досыць спакойна, то некаторыя могуць рэагаваць неяк індывідуальна. Маюцца на ўвазе паводзіны, якія яны праяўляюць пасля спажывання гэтага напою. Гэта досыць індывідуальнае ўздзеянне», — сказаў ён.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Кацярыны Шэлегавай, еўрапейскія эксперты занепакоеныя ўжываннем непаўналетнімі энергетыкаў. «Той жа чай, кава таксама псіхаактыўныя рэчывы. Энергетыкі, якія ўтрымліваюць іх у вялікай колькасці, прывыкання не выклікаюць, але разам з тым выклікаюць імкненне падлеткаў прыняць больш актыўныя стымулятары, напрыклад амфэтамінавага шэрагу, якія выклікаюць падобны эфект», — адзначыла яна.

«Усё абсалютна індывідуальна і залежыць ад колькасці і арганізма чалавека, які будзе імі злоўжываць», — дадала Кацярына Шэлегава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Спорт

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская:  На корце сяброў няма

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма

У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.