Вы тут

Рэжым НС уведзены ў Чалябінску пасля выбуху ў паліклініцы


У Чалябінску ўведзены рэжым НС муніцыпальнага ўзроўню пасля выбуху ў паліклініцы, паведамляе ТАСС.


У кіслароднай будцы паліклінікі адбылося ўзгаранне, пасля чаго выбухнуў кіслародны балон. Пажар перакінуўся на два паверхі паліклінікі, а таксама на суседні жылы дом.

Гэтая паліклініка была перапрафіліравана пад стацыянар для хворых на каранавірус. На момант інцыдэнту там было каля 170 пацыентаў, прыкладна ў 150 з іх пацверджаны COVID-19. Усіх пацыентаў эвакуіравалі.

Паводле інфармацыі адміністрацыі Чалябінска, ахвяр і пацярпелых няма. Пры транспартоўцы ні ў аднаго пацыента не дапушчана істотнага пагаршэння стану.

Пасля інцыдэнту прынята рашэнне праверыць кіслароднае абсталяванне медустаноў Чалябінскай вобласці. У МНС мяркуюць, што прычынай узгарання маглі стаць парушэнні пры мантажы або эксплуатацыі кіслароднага абсталявання.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.