Вы тут

ДПК: на беларуска-ўкраінскай мяжы затрымана група анархістаў


28 кастрычніка паблізу ўкраінскай мяжы ў раёне населенага пункта Забозье Ельскага раёна манеўранай групай Мазырскага пагранатрада блакаваная і затрыманая група радыкальна настроеных асоб з анархісцкага руху. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.


У чацвярых затрыманых выяўлена:

  • дзве адзінкі агнястрэльнай зброі з боепрыпасамі;
  • баявая ручная граната;
  • траўматычны пісталет і патроны да яго;
  • халодная зброя і балончыкі з пярцовым газам;
  • форма і заплечнікі ваеннага ўзору;
  • палаткі, сапёрная рыдлёўка, сякера, ліхтары;
  • ноўтбукі і планшэты, GPS-трэкеры, відэарэгістратары;
  • фотакамера, флэш-назапашвальнікі;
  • sim-карта ўкраінскага сотавага аператара, сродкі радыёсувязі з гарнітурамі схаванага нашэння;
  • іншая спецыяльная экіпіроўка і снаражэнне, прадукты харчавання, банкаўскія карты і грашовыя сродкі ў розных валютах.

У цяперашні час сумеснай следча-аператыўнай групай праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставінаў дзейнасці затрыманых.

Прэв’ю: newsbel.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.