Вы тут

У Мінску працуе фотавыстава Станiслава Янчарскага «Планета без вiз»


Для сучаснага чалавека вандроўкi — надзвычай простае i даступнае хобi, без якога ўжо складана ўявiць жыццё. Аднак 2020 год i пандэмiя пазбавiлi людзей гэтага задавальнення i новых уражанняў... Калi засумавалi па магчымасцi адкрываць новыя мясцiны, то ў Мастацкай галерэi Мiхаiла Савiцкага вас чакае выстаўка Станiслава Янчарскага «Планета без вiз». Фотавандроўка дазволiць усiм ахвотным наведаць 25 краiн свету: Беларусь, Аргенцiну, Грэцыю, Бразiлiю, Iталiю, Iсландыю i шмат iншых...


Наведаўшы экспазiцыю, вы зможаце ўбачыць каля 170 фотаздымкаў, якiя аўтар зрабiў падчас сваiх падарожжаў у перыяд з 2014-га да 2020 года. Прычым многiя з яго паездак — гэта арганiзаваныя фотатуры. Кожны кадр нараджаецца ў складаных умовах: горы, пустынi, вулканы, вадаспады — небяспечная i велiчная прырода не кожнага падпускае блiзка да сябе. Акрамя пейзажнай, будзе прадстаўлена таксама i жанравая фатаграфiя. Сам фотамайстар адзначае, што дзеля ўдалага здымка гатовы пераадольваць любыя маршруты i складанасцi:

— Вандраваць у фармаце «пражываць у гатэлi i ляжаць на пляжы» дакладна не мой варыянт. Хоць, калi здараюцца паездкi тыднi на два, то некалькi дзён я магу выдзелiць для такога адпачынку, а потым мне зноў трэба рухацца, вывучаць розныя завулкi, фатаграфаваць, — кажа Станiслаў Янчарскi. — Але проста вандроўка i фотатуры — гэта розныя паездкi. Бо, напрыклад, зiмой я вярнуўся з фотатура ў Алжыр, здымалi ў пустынi Сахара. Ты прыязджаеш у месца, дзе адсутнiчае сувязь, няма вады (робiш запасы на дзесяць дзён) i на сон можаш выкраiць гадзiн шэсць максiмум. А ўвесь астатнi час фатаграфуеш.

Як адзначае фатограф, не абыходзiцца ў паездках i без экстрыму i форс-мажораў, але да ўсяго ён прызвычайваецца i арыентуецца ў абставiнах па сiтуацыi. Бо, скажам, не ўсюды яшчэ нават сёння спакойна i добразычлiва ўспрымаюць чалавека з фотаапаратам. У некаторых арабскiх краiнах неабходна быць асцярожным, паколькi рэакцыя можа стацца самай нечаканай. А вось згадваючы сваю паездку ў Iран, фотамайстар расказвае, што людзi там былi адкрытыя, размаўлялi i фатаграфавалiся з задавальненнем:

— Вядома, за гады работы я ўжо маю пэўны досвед, якi дазваляе не трапляць у надзвычайныя сiтуацыi, хоць i не заўсёды ўсё можаш прадбачыць. Калi накiроўваешся ў Антарктыду i на невялiкiм караблi трапляеш у шторм, то гэта ўжо экстрэмальная сiтуацыя. Тое ж адчуваеш i спускаючыся ў дзеючы вулкан, каб зрабiць фотаздымак. Але мне цiкава працаваць менавiта ў такiх месцах, а вось тыя маршруты, дзе ўсё абходжана турыстамi, свядома мiнаю.

Станiстаў Янчарскi аб'ездзiў шмат краiн, а нарадзiўся будучы фотамайстар у вёсцы на Гродзеншчыне. З 1979 года пераехаў жыць у сталiцу. З'яўляецца аўтарам кнiг «Замалёўкi вандроўнiка», «Пяшчотны холад», таксама выйшаў з яго ўдзелам 1-ы том трохтомнага выдання «Касцёлы Беларусi». Актыўна прымае ўдзел у розных выставачных фотапраектах. На мiжнародным конкурсе «35 AWARDS», дзе ўдзельнiчалi фатографы з 172 краiн свету i было прадстаўлена 392 тысячы работ, Станiслаў увайшоў у лiк 100 найлепшых фатографаў у чорна-белай намiнацыi, i яго работа была апублiкавана ў вынiковым каталогу. Але толькi сам аўтар ведае, што, каб зрабiць той самы фотаздымак, яму давялося спачатку ляцець да Парыжа, адтуль у Буэнас-Айрэс, потым ехаць на машыне ў Анды i тры разы паднiмацца ў горы.

— Асаблiва важна i актуальна для мяне падзялiцца сваiмi фотаздымкамi зараз, калi ўжо столькi часу людзi амаль нiкуды не выязджаюць. Ды i палiтра прадстаўленых краiн на выстаўцы такая, што не кожны можа туды трапiць. Аднак галоўнае, каб людзi зразумелi, што ў жыццi ўсё магчыма.

Фотавыстаўка адкрыецца 4 лiстапада i будзе чакаць сустрэчы з наведвальнiкамi да 6 снежня 2020 года ў Мастацкай галерэi Мiхаiла Савiцкага ў Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, 15. Дарэчы, па суботах у падарунак ад аўтара ўваход для жанчын бясплатны.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: say-hi.me

Загаловак у газеце: Вас чакае «Планета без вiз»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.