Вы тут

Гараскоп стрыжак на лiстапад


3 лiстапада, аўторак. Удалыя атрымаюцца лёгкiя, паветраныя прычоскi. Пасля стрыжкi ў такiя днi валасы павольна растуць, але iх структура i стан не змяняюцца.


  • 4 лiстапада, серада. Стрыгчы валасы непажадана, узнiкне агiда да жыцця.
  • 5 лiстапада, чацвер. Стрыжка, якую вы задумалi, атрымаецца няўдалая.
  • 6 лiстапада, пятнiца. У гэты дзень лепш не наведваць салон прыгажосцi. Вынiкi любых спроб паўплываць на даўжыню, форму або колер валасоў хутчэй засмуцяць, чым уразяць.
  • 7 лiстапада, субота. Найбольш спрыяльныя днi для стрыжкi i iнтэнсiўнага догляду за валасамi з мэтай паляпшэння iх структуры. Стрыжка дапаможа рэалiзаваць планы, а жыццё стане больш цiкавае!
  • 8 лiстапада, нядзеля. Сёння найлепшыя суткi месяца для манiпуляцый з прычоскай. Атрымаецца надаць валасам iдэальны знешнi выгляд.
  • 9 лiстапада, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкi, валасы растуць лепш, а выпадаюць i сякуцца менш.
  • 10 лiстапада, аўторак. Выдатны дзень для стварэння новай стрыжкi. Пры Месяцы ў знаку Дзевы новая прычоска даўжэй захавае сваю прыгажосць i форму.
  • 11 лiстапада, серада. Гэты дзень добры для фармiравання паветраных, пышных прычосак.
  • 12 лiстапада, чацвер. Стрыжка ў гэты дзень спрыяльна адаб'ецца на прыгажосцi валасоў, а таксама прынясе iх уладальнiку шчасце.
  • 13 лiстапада, пятнiца. У гэты дзень стрыгчы валасы непажадана, бо падобная змена iмiджу можа значна сапсаваць настрой.
  • 14 лiстапада, субота. Не хадзiце да цырульнiка, можаце выдаткаваць дарма грошы, страцiць настрой i пагоршыць якасць валасоў. Акрамя таго, стрыжка можа прынесцi праблемы са здароўем.
  • 15 лiстапада, нядзеля. Многiя не рэкамендуюць стрыгчы валасы ў маладзiк, але адным астролагам адзначана, што гэта можна зрабiць, калi вас мучаць галаўныя болi — пасля стрыжкi яны знiкнуць.
  • 16 лiстапада, панядзелак. Выдатны час для стрыжкi. У гэты дзень пачынаецца новая фаза месяца, а значыць, стрыжка прымусiць валасы расцi хутчэй.
  • 17 лiстапада, аўторак. Астролагi кажуць, што гэты дзень падыходзiць для стрыжкi тым, у каго ў апошнi час усё «валiцца з рук». Калi змянiць прычоску, то ўсё павернецца ў патрэбнае рэчышча. Акрамя таго, дзень падыходзiць тым, хто гадуе валасы: дастаткова ўсяго толькi на сантыметр падстрыгчы валасы i ўжо пад канец месяца можна будзе заўважыць, як яны хутка сталi даўжэйшыя. А вось афарбоўкай валасоў у гэты дзень лепш не займацца.
  • 18 лiстапада, серада. Падразанне кончыкаў валасоў або стрыжка паспрыяе не толькi паляпшэнню самiх валасоў, але дабратворна адаб'ецца на сасудах галаўнога мозга.
  • 19 лiстапада, чацвер. Добры дзень для стрыжкi — яна падорыць натхненне, паспрыяе ўзнiкненню цiкавых iдэй i, магчыма, дапаможа здзейснiць прарыў, нешта вынайсцi.
  • 20 лiстапада, пятнiца. Нейтральны дзень для стрыжкi i афарбоўвання валасоў. Для афарбоўкi выбiрайце натуральныя адценнi.
  • 21 лiстапада, субота. Для павышэння здольнасцi да творчасцi i поспехаў у прафесiйнай дзейнасцi рэкамендуецца падстрыгчыся або зрабiць аб'ёмную ўкладку.
  • 22 лiстапада, нядзеля. Як стрыжка, так i мыццё галавы ў гэты дзень можа справакаваць з'яўленне перхацi.
  • 23 лiстапада, панядзелак. Двайны негатыў на валасы — Месяц у Рыбах плюс дзявяты месячны дзень. Нават самы кампетэнтны майстар у гэты дзень не зможа зрабiць вам жаданую прычоску. Вы рызыкуеце заплацiць шмат грошай за паслугi цырульнiка i ў вынiку застацца ля разбiтага карыта.
  • 24 лiстапада, аўторак. Не стрыжыце валасы, лепш нават не мыць галаву. Валасы вельмi ўспрымальныя да траўмы. Акрамя таго, сёння лепш не мяняць iмiдж, каб не прыцягнуць непрыемнасцi.
  • 25 лiстапада, серада. Дзень добра падыходзiць для працэдур, якiя ўмацоўваюць валасы: масак, абкручванняў, масажу. Гэтыя меры iстотна палепшаць iх знешнi выгляд i дабратворна паўплываюць на самаадчуванне ў цэлым.
  • 26 лiстапада, чацвер. Стрыгчы валасы нельга — прыцягваюцца няшчасцi, траўмы i павышаецца верагоднасць пагрозы для жыцця.
  • 27 лiстапада, пятнiца. Добры дзень для стварэння шэдэўраў укладкi i звычайных стрыжак. Наведванне цырульнiка прынясе шчасце i дабрабыт, хоць i сродкаў можа быць выдаткавана больш, чым звычайна.
  • 28 лiстапада, субота. Дзень вельмi спрыяльны для стрыжкi. Пасля гэтага валасы аднаўляюцца, растуць хутчэй.
  • 29 лiстапада, нядзеля. Жадаеце зрабiць структурыраваную або аб'ёмную стрыжку — запiшыцеся да майстра на гэты дзень.
  • 30 лiстапада, панядзелак. Стрыжка ў перыяд зацьмення вельмi не рэкамендуецца, яна можа прынесцi няшчасцi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.