Вы тут

Анемарумбаметр круціцца...


Амаль тысячу гадоў таму быў зроблены адзін з першых запісаў пра пагодныя з'явы ў Мінску. Падчас бітвы на Нямізе, як занатавана ў летапісе, у сакавіку быў «снег вялікі, стаяла суровая зіма і страшэнныя халады».


Назіранне за станам навакольнага асяроддзя, збор, аналіз і абагульненне інфармацыі сёння з'яўляюцца галоўнай мэтай дзейнасці гідраметэаслужбаў усіх краін свету.

У Беларусі такая служба была створана ў 1924 годзе. Неўзабаве (1932—1933) на ўскраіне сталіцы вырас найсучаснейшы па тым часе будынак гідраметэаралагічнай абсерваторыі — ён захаваўся да нашых дзён і аднесены цяпер да помнікаў архітэктуры, што ахоўваюцца дзяржавай. На даху абсерваторыі і сёння знаходзяцца датчыкі аўтаматызаванай станцыі, якія здалёк нагадваюць анемарумбаметр — вядомы прыбор, з дапамогай якога ацэньваецца напрамак і хуткасць ветру. Пазней побач з абсерваторыяй быў пабудаваны корпус, дзе цяпер знаходзіцца Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Да таго ж, на тэрыторыі Беларусі была створана шырокая сетка аб'ектаў для гідраметэаралагічных назіранняў.

Адзін з такіх аб'ектаў — метэастанцыя Мінск, пабудаваная на паўночна-ўсходняй ускраіне сталіцы. Гэты ўнікальны комплекс сучаснага абсталявання дазваляе сачыць за надвор'ем яшчэ больш дакладна. У распараджэнні спецыялістаў — апаратура, якая вызначае тэмпературу не толькі на розных вышынях у паветры, але і пад зямлёю на глыбіні больш за 3,2 метра. З дапамогай накіраванага ў неба лазера фіксуюць ніжнія граніцы аблокаў. Адсюль на вышыню ў трыццаць пяць кіламетраў узлятаюць метэазонды.

На гэтых фотаздымках — некалькі імгненняў з кругласутачнай вахты мінскіх метэаролагаў і радыёметрыстаў. Фота знаёмяць з Няжданай Буравай (ёй даручана работа на метэастанцыі Мінск), Алай Шайбак і Міхаілам Каваленкам (спецыялісты службы радыяцыйнага маніторынгу), Крысцінай Паўленкай (вядучы інжынер-радыёметрыст).

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.