Вы тут

Першы з абласных этапаў «Студэнта года» адбыўся на Брэстчыне


У краiне стартуюць абласныя этапы рэспублiканскага конкурсу «Студэнт года — 2020». Першы з iх адбыўся ў Брэсцкай вобласцi, у Баранавiцкiм дзяржаўным унiверсiтэце. Прадстаўляць рэгiён выпаў гонар студэнту Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна Уладзiславу Макарэвiчу.


На тытул найлепшага студэнта вобласцi прэтэндавалi чацвёра пераможцаў адборачных унiверсiтэцкiх этапаў — па адным ад кожнага ўнiверсiтэта. За права прадставiць вобласць у рэспублiканскiм фiнале конкурсу змагалiся: студэнтка чацвёртага курса факультэта славянскiх i германскiх моў Баранавiцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Лiзавета Чамармазовiч, будучы гiсторык з Брэсцкага дзяржунiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна Уладзiслаў Макарэвiч, трэцякурснiца эканамiчнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта Дар'я Зiневiч i будучы эканамiст, другакурснiца Палескага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Карына Белазомб.

Усе паспяхова вучацца, актыўна ўдзельнiчаюць у грамадскiм жыццi сваiх вышэйшых навучальных устаноў i валодаюць задаткамi лiдараў. Акрамя таго, iм трэба было абаранiць уласныя праекты. Традыцыйныя выпрабаваннi «Будзем знаёмыя», «#ВПрофессии», а таксама iнтэлектуальны i творчы конкурсы дазволiлi маладым людзям праявiць камунiкатыўныя, iнтэлектуальныя здольнасцi i крэатыў.

Далей падключацца астатнiя рэгiёны. Рэспублiканскi фiнальны этап плануецца правесцi ў лiстападзе-снежнi. У iм возьмуць удзел па адным пераможцы ад кожнай з абласцей i чатыры ад Мiнска. У конкурсе спаборнiчаюць студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыi. Перавага аддаецца маладым людзям, якiя вядуць актыўнае навуковае, творчае, спартыўнае, грамадскае жыццё i маюць сярэднi бал па вынiках апошнiх двух семестраў не менш як «8».

Для ўдзельнiкаў падрыхтаваны разнастайныя конкурсныя выпрабаваннi. Першае — конкурс-вiзiтоўка. Удзельнiку неабходна прадставiць самога сябе ў любой творчай форме. Тут будуць ацэньвацца ўзровень сцэнiчнай культуры, арыгiнальны падыход, раскрыццё тэмы, артыстызм. Дарэчы, дапускаецца ўдзел групы падтрымкi да шасцi чалавек. Наступны конкурс прамоўнiцкага майстэрства дазволiць прадэманстраваць сваю будучую спецыяльнасць. Студэнтаў таксама чакаюць iнтэлектуальны i творчы конкурсы, конкурс абароны праектаў. А вось конкурс вiдэаролiкаў «Я — студэнт/Унiвер» ацэняць карыстальнiкi iнтэрнэту. Уладальнiкам тытула «Студэнт года ONLINE» становiцца фiналiст, якi набраў найбольшую колькасць галасоў у працэсе анлайн-галасавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Загаловак у газеце: Выдатнiкi i лiдары

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.