У БДПУ адкрылi малую актавую залу. У яе сценах плануюць праводзiць унiверсiтэцкiя i факультэцкiя мерапрыемствы, а сцэна будзе выкарыстоўвацца як рэпетыцыйная пляцоўка для творчых калектываў ВНУ: народнага лiтаратурнага тэатра «Жывое слова», народнага студэнцкага тэатра «МЫ», танцавальных калектываў, камандаў КВЗ i iншых.
— У нашым унiверсiтэце створаны ўсе ўмовы для развiцця студэнцкай творчасцi, якiя дазваляюць актыўнай i крэатыўнай моладзi рэалiзаваць свае таленты. Сучасны настаўнiк павiнен быць творчай асобай, — падкрэслiў падчас адкрыцця новай пляцоўкi рэктар БДПУ Аляксандр Жук. — Штогод у нас праводзiцца каля паўсотнi буйных унiверсiтэцкiх культурна-масавых мерапрыемстваў: канцэртныя праграмы, святочныя акцыi, маладзёжныя праекты, спектаклi. Сярод традыцыйных — творчы праект да Дня ведаў, праект «Вялiкая сцэна БДПУ», серыя гульняў Лiгi КВЗ БДПУ, святочная праграма да Дня ўнiверсiтэта «Vivаt, АlmаMаtеr!».
Малая актавая зала была ўрачыста «перададзена» ў рукi Студэнцкага савета — арганiзацыi, якая аб'ядноўвае ўсiх студэнтаў БДПУ ў адну дружную сям'ю.
Падчас мерапрыемства на сцэне малой актавай залы выступiлi народныя калектывы i сольныя выканаўцы, а завяршылася яно паказам спектакля «Блондзi», якi прадставiў увазе гасцей народны студэнцкi тэатр «МЫ».
Надзея НIКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДПУ
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»