Вы тут

Гэтую аплату прымае нават аператар паштовай сувязi


Галоўнае ўпраўленне развiцця падатковых органаў Мiнiстэрства па падатках i зборах паведамляе аб тым, што крайнi тэрмiн выплаты падатку на нерухомасць, зямельнага падатку i арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi за 2020 год, — 16 лiстапада.


Прэс-цэнтр мiнiстэрства просiць насельнiцтва не «цягнуць» i своечасова аплацiць прад'яўленыя да выплаты сумы падаткаў i арэнднай платы. Спецыялiсты ведамства нагадваюць, што выплата падаткаў i арэнднай платы можа быць праведзена ў безнаяўным парадку (у тым лiку праз плацежную сiстэму АРIП) альбо шляхам унясення наяўнымi грашовымi сродкамi ў банк, падатковы орган, пасялковы, сельскi выканаўчы i распарадчы орган альбо аператару паштовай сувязi.

Акрамя таго, эксперты Галоўнага ўпраўлення гэтага мiнiстэрства тлумачаць, што пры наяўнасцi ў грамадзян пытанняў па вылiчэннi падатку на нерухомасць i зямельнага падатку фiзiчныя асобы маюць права звярнуцца ў iнспекцыю Мiнiстэрства па падатках i зборах дзеля атрымання тлумачэнняў. За гэтую паслугу падатковая грошай не бярэ.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pravovsem.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».