Вы тут

У Палацы Незалежнасці прайшла цырымонія ўручэння дзяржузнагарод і пагон афіцэрам


Колькасць узнагароджаных вялікая — усяго 40 чалавек. З рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі яны атрымалі пасведчанні заслужанага дзеяча навукі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, заслужанага трэнера, заслужанага майстра спорту, заслужанага юрыста, заслужанага работніка сферы абслугоўвання, заслужанага спецыяліста Узброеных Сіл, ордэны Пашаны і ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені. Чарговы класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2-га класу прысвоены генеральнаму пракурору Андрэю Шведу, пагоны генерал-лейтэнантаў атрымалі міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня КДБ Іван Тэртэль і старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо.


Аляксандр Лукашэнка пачаў сваю прамову са слоў, што заўсёды з асаблівым пачуццём уваходзіць ў залу, дзе адбываюцца такія цырымоніі. Уручэнне дзяржаўных узнагарод для Прэзідэнта, па яго словах, не толькі цырымонія з глыбокім сэнсам, — гэта факт грамадскага прызнання заслуг людзей, чыёй працай забяспечваецца штодзённае жыццё краіны. Дэманстрацыя, як прафесіяналізм і працавітасць дазваляюць чалавеку дасягнуць значных вынікаў у любімай справе і рэалізаваць сябе ў нашай дзяржаве.

«Вы не проста паспяховыя людзі. Вы будаўнікі, якія ствараюць сучаснасць і будучыню краіны, будучыню новых пакаленняў беларусаў. Кожны разважлівы чалавек ведае, што толькі ўпартая стваральная праца з’яўляецца крыніцай дабрабыту як асобнай сям’і, так і дзяржавы. Вашы прафесійныя дасягненні — яркае таму пацверджанне», — сказаў Прэзідэнт.

Большасць прысутных у залі — працаўнікі вёскі, кіраўнікі перадавых прадпрыемстваў агракомплекса, механізатары, аператары машыннага даення, работнікі жывёлагадоўчых комплексаў.

«Вы добра ведаеце, што лёгкі хлеб, малочныя рэкі і кісялёвыя берагі бываюць толькі ў казках. Бо сельская гаспадарка — гэта цэх пад адкрытым небам, дзе нават маленькі крок наперад у намалотах, надоях і прыбаўленні — заўсёды вынік намаганняў соцень тысяч сельскіх працаўнікоў і работнікаў іншых сфер эканомікі. Усе тут аб’яднанана і пераплецена, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Нізкі паклон вам, і ў вашай асобе — усім аграрыям, якія не спалохаліся каранавіруса, не павяліся на абяцанкі палітыканаў і засталіся верныя свайму святому прызванню — карміць краіну і народ».

Узнагароды таксама чакалі навукоўцаў, ваенных, работнікаў сферы абслугоўвання, кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый, трэнераў, спартсменаў.

Кіраўнік краіны падкрэсліў: «Сёння мы ўручаем новыя пагоны генералам, якія наглядна паказалі, як трэба служыць Айчыне, калі яна ў небяспецы. Як трэба абараняць інтарэсы дзяржавы і свой народ. Бо сапраўдны патрыятызм па большай частцы — гэта не словы, а справы, якія павышаюць якасць жыцця беларусаў і значна ўмацоўваюць нашу дзяржаву».

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прысутных з надыходзячым святам Вялікага Кастрычніка, з заслужанымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі.

«Перакананы, што разам мы зможам пераадолець цяжкасці, таму што мы народ і нас пераважная большасць. Мы ведаем, што рабіць, і зробім усё магчымае, каб абараніць і захаваць нашу Айчыну, заўтрашні дзень нашых дзяцей і ўнукаў», — заўважыў Прэзідэнт.


Кажуць, што Беларусь перажывае цяжкі час, але ён ніколі не быў простым»

Прэзідэнт адзначыў, што, як кажуць, Беларусь перажывае цяжкі час. Але ён ніколі не быў простым, асабліва для працаўнікоў сяла.

«Сёння няма дажджу, высушана зямля — дрэнна, дажджом заліло — таксама дрэнна. Заўсёды бывае складана, але любыя цяжкасці і праблемы — гэта магчымасці. Калі цяжка, трэба вытрымаць, годна прайсці гэты шлях і атрымаць навуку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны працягнуў, што «дрэнна, калі на ціхія, утульныя вуліцы нашых гарадоў, асабліва нашай сталіцы ў парушэнне закону і парадку выходзяць розныя людзі, але з гэтага трэба таксама атрымліваць урокі».

На яго думку, у кожнай падзеі ёсць два бакі: «Я сказаў, што гэта дрэнна. Але ў гэтым ёсць і нешта карыснае. Я ўжо казаў, нарэшце, тут у Мінску, звыклыя да ўтульнасці, цеплыні, шыкоўных кватэр (у асноўным яны там, на вуліцах), тыя, хто зарабляе непамерна высокія грошы па нашых часах і нашай краіне, зразумелі, што могуць страціць. І людзі кажуць, што хочуць краіну, якая была да выбараў. Яны была такой, якой мы яе бачылі і хочам бачыць, яна застанецца такой, пакуль я Прэзідэнт».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, яму крыху сорамна перад працаўнікамі сяла, якія, вытрымаўшы каранавірус, зрабілі велізарны ўраджай, забяспечылі харчовую бяспеку краіны. Ён яшчэ раз падзякаваў ваенным, аграрыям і іншым спецыялістам за працу.

«Толькі, дзякуючы вам, вашай працы сёння існуе гэты кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы, на які вока паклала шмат ахвотных намі пакіраваць. Мы самі здольныя кіраваць сабой, сваёй краінай і стварыць нармальныя ўмовы не толькі для нас з вамі, але і для сваіх дзяцей і ўнукаў. Іншай зямлі ў іх не будзе. Памятайце гэта. Я заўсёды кажу, мы не багата жывём, але як старэйшыя людзі кажуць, беларусы так ніколі не жылі. Давайце захаваем нашу краіну, а ўсе нашы багацці залежаць толькі ад нас», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.