Вы тут

Нацыянальны сход Беларусі гатовы да канструктыўнага дыялогу з замежнымі калегамі


Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў. Ён прыняў удзел у пасяджэнні кіруючага савета Міжпарламенцкага саюза, які быў арганізаваны ў фармаце відэаканферэнцыі.


— Міжпарламенцкі саюз — найстарэйшая міжпарламенцкая арганізацыя, створаная ў канцы XІX стагоддзя. У яе склад уваходзяць 179 парламентаў, у тым ліку і Нацыянальны сход Беларусі. Мы заўсёды надавалі вялікае значэнне рабоце ў гэтай арганізацыі. Разглядаем яе як найважнейшую пляцоўку для абмену думкамі, вопытам, экспертызай. Заўсёды вельмі актыўна ўдзельнічаем ва ўсіх мерапрыемствах саюза, пачынаючы ад асамблеі і завяршаючы канферэнцыямі, семінарамі. Мы падтрымліваем тую лінію, якую праводзіць кіраўніцтва МПС на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі, — цытуе Сяргея Рачкова БелТА.

Сенатар адзначыў, што разам з такімі важнымі тэмамі, як прыцягненне моладзі да прыняцця дзяржаўных рашэнняў, гендарная роўнасць, на сёлетнім парадку дня — барацьба з распаўсюджваннем СOVІD-19.

— Мы інфармавалі ў рамках Міжпарламенцкага саюза аб сітуацыі ў Беларусі, дзяліліся сваім вопытам. Лічу, што мы зрабілі вельмі шмат па супрацьдзеянні гэтай інфекцыі, — паведміў ён.

Паралельна з дзейнасцю на міжпарламенцкіх пляцоўках актыўна праходзіла работа і на двухбаковых трэках з парламентамі замежных дзяржаў. У прыватнасці, функцыянавалі чатыры міжпарламенцкія камісіі і 72 рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.

— У апошнія дні кіраўнікі міжпарламенцкіх камісій і рабочых груп звярнуліся з пасланнямі да сваіх калег у замежных дзяржавах, у якіх давялі аб'ектыўную сітуацыю ў Беларусі. Мы падкрэслілі знешняе ўздзеянне на тыя працэсы, што адбываюцца ў краіне, на ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы. Мы заклікалі нашых калег атрымліваць інфармацыю з аб'ектыўных крыніц і падкрэслілі, што гатовыя заўсёды даваць гэтую аб'ектыўную інфармацыю. Гатовыя да канструктыўнага, прафесійнага, але наступальнага ўзаемадзеяння па гэтых пытаннях. У цяперашні час Нацыянальны сход Беларусі — Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі — канкрэтна занятыя актуальнымі праблемамі, якія хвалююць Беларусь, і выкарыстоўваюць у гэтых мэтах усе магчымыя інструменты, уключаючы парламенцкую дыпламатыю, — падкрэсліў сенатар.

Адзначым, што 206-я Сесія кіруючага савета Міжпарламенцкага саюза праходзіла з 1 да 4 лістапада.

Даведка «МС»

Міжпарламенцкі савет з'яўляецца важнай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў міжнароднага ўзроўню, выказвання розных пазіцый і меркаванняў. З 1995 года Беларусь мае права ўдзельнічаць у абмеркаванні, даносіць сваю пазіцыю, прымаць пункт гледжання парламентарыяў іншых краін.

Загаловак у газеце: Інфармацыя з аб'ектыўных крыніц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.