Вы тут

У Пружанах адкрылі стаматалагічную паліклініку пасля капітальнага рамонту


Доўгачаканы сацыяльны аб'ект расчыніў дзверы для наведвальнікаў у Пружанах, што на Брэстчыне. Тут урачыста адкрылі стаматалагічную паліклініку, рамонт у якой працягваўся з вясны 2018 года. Ажыццяўленне праекта абышлося абласному і раённаму бюджэтам у 1 мільён 400 тысяч рублёў, з якіх 300 тысяч пайшло на закупку абсталявання.


Падчас рамонту ў будынку заменены канструкцыйныя элементы, праведзена перапланіроўка і цеплавая рэабілітацыя, прызначэнне асобных памяшканняў памянялася на карысць працэсу аказання дапамогі. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з'явілася безбар'ернае асяроддзе.

Змянілася не толькі памяшканне лячэбнай установы. На тэрыторыі праведзена добраўпарадкаванне, зроблена стаянка для аўтатранспарту.

Варта адзначыць, што ў строй здадзена толькі першая чарга аб'екта. У ходзе другой чаргі прадугледжана дааснашчэнне іншых памяшканняў, напрыклад, рэнтгеналагічнага кабінета з тым, каб абсталяваць яго лічбавым апаратам.

Паводле слоў загадчыка паліклінікі Паўла КРАЧКО, зараз установа аховы здароўя можа прымаць да 170 пацыентаў з горада і раёна за змену.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з сайта газеты «Раённыя будні».

Загаловак у газеце: Усё — для камфорту

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.